Свет1313

Адміністрацыя Трампа дэпартавала венесуэльцаў у Сальвадор, нягледзячы на забарону суддзі

Самалёт з больш чым 200 грамадзянамі Венесуэлы на борце прызямліўся ў Сальвадоры праз некалькі гадзін пасля таго, як федэральны суддзя ў ЗША запатрабаваў ад адміністрацыі Трампа яго развароту, піша Бі-бі-сі.

Перамяшчэнне зняволеных у Цэнтры ўтрымання тэрарыстаў. Фота: Handout / Presidencia El Salvador via Getty Images 

Прэзідэнт Сальвадора Наіб Букеле напісаў у сацыяльных сетках, што самалёт прывёз 238 членаў венесуэльскай банды Tren de Aragua і яшчэ 23 члены міжнароднай злачыннай групоўкі MS-13.

Пры гэтым раней федэральны суддзя ў Вашынгтоне абавязаў адміністрацыю развярнуць самалёт, паколькі дэпартацыя гэтых людзей незаконная.

«Ой… Занадта позна», — напісаў у іншым паведамленні прэзідэнт Сальвадора.

Дырэктыва Трампа аб дэпартацыі спасылалася на Акт аб варожых чужаземцах 1798 года, заяўлялі ў судзе прадстаўнікі адміністрацыі; гэта таксама пацвердзіў дзяржсакратар Марка Рубіа. Гэты закон фармальна не быў адменены, але ў гісторыі ЗША прымяняўся рэдка і заўсёды падчас вайны.

Закон дазваляе без судовага рашэння затрымліваць і дэпартаваць з ЗША грамадзян краін, якія знаходзяцца ў стане вайны з Амерыкай.

Як піша пазапартыйны даследчы цэнтр Brennan Center for Justice, закон ужываўся падчас вайны 1812 года з Вялікабрытаніяй і абедзвюх сусветных войн. Падчас Другой сусветнай вайны ён стаў заканадаўчай асновай для інтэрніравання амерыканцаў японскага паходжання.

Суддзя Джэймс Баасберг, прызначаны прэзідэнтам Джо Байдэнам, пастанавіў, што гэты закон можа прымяняцца толькі ў выпадку вайны з іншай дзяржавай, таму дэпартацыя на яго аснове павінна быць неадкладна спынена. У амерыканскіх суддзяў няма ўласных механізмаў, каб прымусіць выканаўчую ўладу выконваць іх рашэнні.

У Сальвадоры дэпартаваных венесуэльцаў адразу накіравалі ў гіганцкую турму Cecot, напісаў Букеле. Паводле яго слоў, яны правядуць там мінімум год, і гэты тэрмін можа быць працягнуты.

«Злучаныя Штаты заплацяць за гэта, для іх гэта вельмі малая сума, але для нас — значная», — дадаў Букеле.

У студзені Трамп сваім указам абвясціў Tren de Aragua і MS-13 замежнымі тэрарыстычнымі арганізацыямі. Яго заклікі да дэпартацыі злачынцаў былі папулярныя падчас выбарчай кампаніі.

Аднак пакуль яму не ўдалося выканаць сваё абяцанне правесці самую масавую дэпартацыю з краіны: агенты іміграцыйнай паліцыі ICE не спраўляюцца з устаноўленай Трампам квотай на колькасць арыштаў за дзень.

Як пісала NBC, у лютым гэтага года, першым поўным месяцы прэзідэнцтва Трампа, з ЗША было дэпартавана 11 тысяч чалавек, тады як у лютым 2024 года пры Джо Байдэне — 12 тысяч.

Каментары13

  • Filipp
    17.03.2025
    Вось гэта я разумею суддзя- дэмакрат, ён супраць каб 250 сапраўдных бандытаў-забойц ( нагадаю альбо для тых хто не ведае, каб далучыцца да гэтых банд, абавязкова трэба забіць чалавека) паехалі дамоў. Відаць яго не турбуе бяспека грамадзян на вуліцах ЗША.
  • Answer
    17.03.2025
    Filipp, Как писала NBC, в феврале нынешнего года, первом полном месяце президентства Трампа, из США было депортировано 11 тыс. человек, тогда как в феврале 2024 года при Джо Байдене — 12 тысяч.
  • Filipp
    17.03.2025
    Answer, А колькі забойцаў і чальцоў банды выслаў Байден?

Цяпер чытаюць

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр25

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Усе навіны →
Усе навіны

Калі зноў пацяплее? Чакаць засталося нядоўга

Што будзе «чырвонымі лініямі» для Украіны пры заключэнні перамір'я

«Мне патрэбна апазіцыйная кватэра для сустрэч з рэвалюцыянерамі». Андрэю Павуку нечакана сталі пісаць рыэлтары — ён троліць у адказ7

Сугак расказала, як у Берліне сусед выклікаў на яе паліцыю20

«Мы вінаватыя. У гэтай вайне ёсць і наша віна». Журналісты Washington Post пабывалі ў Гомельскай вобласці30

Гірын, Буры і нават Кныровіч адрэагавалі на артыкул пра самую модную пару беларускай апазіцыі41

«Забойства на вуліцы Макаёнка». Штучны інтэлект ці чалавек напісалі новы беларускі дэтэктыў?3

Аэрапорт Львова могуць адкрыць ужо ў канцы вясны3

Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?115

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр25

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць