Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што паразмаўляе з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным па тэлефоне 18 сакавіка, перадае Reuters. Пра гэта ён паведаміў журналістам на борце самалёта падчас пералёту ў Вашынгтон з Фларыды.

Рэспубліканец удакладніў, што мае намер падчас размовы падняць пытанне тэрыторый у кантэксце канфлікту ва Украіне, а таксама абмеркаваць кантроль над атамнымі электрастанцыямі. Паводле яго слоў, за выхадныя была праведзеная «вялікая праца».
«Мы хочам паглядзець, ці зможам мы пакласці канец гэтай вайне. Магчыма, зможам, магчыма, не, але я думаю, што ў нас вельмі добрыя шанцы», — сказаў ён.
Трамп 11 сакавіка паведаміў, што збіраўся зтэлефанавацца з Пуціным на тым тыдні, аднак размовы не адбылося.
Размова 18 сакавіка, калі яна адбудзецца, можа стаць другой паміж палітыкамі з моманту ўваходжання Трампа на пасаду. У мінулы раз рэспубліканец і Пуцін размаўлялі 12 лютага.
Каментары
А зараз "*МЫ* хочам(1) паглядзець(2), ці зможам(3) мы пакласці канец(4) вайне".
Апаратныя пацукі ведаюць, як раздзяляць адказнасць а) пры ўдачах; б) пры няўдачах.
І за колькі крокаў фармуляваць задачу.