Культура1414

Пасля поспеху суседзяў у Беларусі зноў загаварылі пра Сусветную спадчыну ЮНЕСКА

Уключэнне ў верасні ў спіс ЮНЕСКА латвійскай Кулдыгі і мадэрнісцкай спадчыны літоўскага Коўна, відаць, падштурхнула беларускіх чыноўнікаў задумацца пра перспектывы Каложскай царквы і культавага абарончага дойлідства на Беларусі, якія ўжо два дзесяцігоддзі знаходзяцца ў папярэднім спісе.

Сынкавіцкая царква-крэпасць. Фота: Гугл Карты

Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы паведаміў, што 20 кастрычніка 2023 года ў Міністэрстве культуры Беларусі адбылося пасяджэнне міжведамаснай рабочай групы па падрыхтоўцы намінацыйных дасье для падачы заявак у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА — «Каложская (Барысаглебская) царква ў г. Гродна як прыклад гродзенскай архітэктурай школы» і «Культавыя збудаванні абарончага тыпу ў в. Мураванка, у в. Сынкавічы і аг. Камаі».

У пасяджэнні прынялі ўдзел супрацоўнікі Мінкультуры і Гродзенскага аблвыканкама, а таксама настаяцелі пералічаных храмаў.

Каложская царква з боку апсіды пасля рэстаўрацыі. Фота: Wikimedia Commons
Маламажэйкаўская царква-крэпасць пасля нядаўняй рэстаўрацыі фасадаў. Фота: Гугл Карты

У ходзе пасяджэння абмяркоўвалася выкананне заказчыкамі дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2021-2025 гады мэтавага паказчыка па ўключэнні новых аб'ектаў спадчыны ў ЮНЕСКА, а таксама выпрацавалі тэрміны падачы настаяцелямі храмаў матэрыялаў для намінацыйнай дакументацыі.

Камайскі касцёл — адзіны каталіцкі храм у намінацыі. Фота: Гугл Карты

Раней намінацыя «Культавыя збудаванні абарончага тыпу» была транснацыянальнай і акрамя аб'ектаў у Беларусі уключала аналагічныя аб'екты, пабудаваныя ў стылі «беларускай готыкі» ў Літве і Польшчы. Лічыцца, што такія намінацыі маюць больш шансаў быць прызнанымі Сусветнай спадчынай, чым намінацыі асобных краін. Але цяпер з назвы намінацыі суседзі Беларусі зніклі, відаць, праз тое, што рэжымам Лукашэнкі гэтыя краіны лічацца варожымі.

Сёння ў папярэдні спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Беларусі ўнесены Аўгустоўскі канал, Спаса-Праабражэнская царква і Сафійскі сабор у Полацку, Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне, культавыя збудаванні абарончага тыпу, драўляныя цэрквы Палесся, а таксама ансамбль праспекта Незалежнасці ў Мінску.

Усе яны дададзены ў папярэдні спіс яшчэ ў 2004 годзе, і з таго часу, а мінула ўжо амаль 20 гадоў, не зроблена анічога ў кірунку прызнання іх сусветнай спадчынай. За гэты час, напрыклад, многія драўляныя цэрквы Палесся, поўны пералік якіх чамусьці ніколі не называўся, былі перабудаваны з выкарыстаннем сайдынгу і нітрыд-тытану на дахах.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары14

  • Юрий
    01.11.2023
    відьма,Не переживайте,Бондарева не одобрит
  • Ёсік
    01.11.2023
    Юрий, хацеў таксама спытаць, ці ўзгаднялі свае юнацкія парывы з бондаравай. Каб час не марнаваць, ды потым дурнямі не выглядаць, патэлефануйце паскудніцэ.
  • Свабоду Tor Band!
    01.11.2023
    З ЮНЕСКА трэба размаўляць, але не рэжыму, а дэмсілам з прыцягненнем спецдакладчыка ААН па Беларусі ў тым ключы, што пакуль мясцовыя дзеячы культуры ў турмах, ці звольненыя, ці вымушаныя эмігрваць з-за пераследу, то ніякай дапамогі рэжыму на культурныя праграмы.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр14

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Усе навіны →
Усе навіны

У Трампа патлумачылі рашэнне спыніць фінансаванне «Голасу Амерыкі»15

У агні і цісканіне на дыскатэцы ў Паўночнай Македоніі загінулі найменей 50 чалавек1

Зянон Пазняк: Ні беларусам, ні асабліва ўкраінцам нельга ахайваць Трампа247

Лойка пра будучага пераемніка Лукашэнкі: Адчуваецца, што дзядуля рыхтуецца, прыкідвае і глядзіць варыянты17

«Упершыню за 83 гады легендарны «Голас Амерыкі» змушаны змоўкнуць»18

Сястра прэм'ер-міністра Турчына жыве пад Масквой і працуе выкладчыцай англійскай мовы9

Дзяўчына з Эстоніі 6 гадоў вучыцца ў Беларусі на медыка. Але цяпер яе мара стаць хірургам пад пагрозай17

Карабель SpaceX прыстыкаваўся да МКС. Цяпер астранаўты, якія захраснулі на станцыі, змогуць вярнуцца дадому3

ЗША наносяць авіяўдары па паўстанцах-хусітах у Емене пасля загаду Трампа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр14

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць