Грамадства55

«Быў выяўлены яго аварыйны стан». Гомельскія ўлады знеслі гістарычны будынак на тэрыторыі парку

У сеціве распаўсюдзілася відэа, на якім экскаватар зносіць будынак ля выхаду з Гомельскага парку. Многія гомельцы памылкова падумалі, што знішчаецца старая прыбіральня. Але, як аказалася, у XIX стагоддзі ў гэтым будынку месцілася крама, піша «Флагшток».

Будынак быў пабудаваны ў цагляным стылі ў XIX стагоддзі і, хутчэй за ўсё, у ім знаходзіліся крамы для абслугоўвання раёна Спасава Слабада.

Аб'ект знаходзіўся на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палацава-паркавы ансамбль» 0 катэгорыі — гэта азначае, што каштоўнасць альбо ўключаная, альбо прапануецца для ўключэння ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Не заўважыўшы зносу гістарычнага будынка, газета «Гомельская праўда» паспяшалася растлумачыць сітуацыю:

«Хтосьці паспяшаўся з высновамі, напісаўшы ў каментарах пра канчатковае закрыццё і нават знос аб'екта ў парку атракцыёнаў. Паспяшаемся супакоіць песімістычна настроеных грамадзян: ніякага зносу не будзе».

Калі верыць газеце, некаторыя гомельцы прынялі будынак, які зносіўся, за адзіную ў парку прыбіральню. Але насамрэч будынак толькі ўваходзіў у комплекс прыбіральні.

Будынак да зносу

Дырэктар КУП «Гомельскі парк» Віктар Гутыр расказаў «Гомельскай праўдзе», што прыбіральню закрылі на рэканструкцыю — яе «абновяць унутры і звонку, пашыраць жаночае аддзяленне». Прычыну зносу будынка XIX стагоддзя ён не назваў.

«Флагшток» патэлефанаваў Віктару Гутыру, каб удакладніць сітуацыю:

«Па нашых дакументах, пабудова 1981 года, тая частка будынка, якая знесена ў выніку рэканструкцыі прыбіральні, быў выяўлены яго аварыйны стан, пра што далі заключэнне эксперты БелДУТа праектнаму інстытуту Гомельаблбудпраект».

На пытанне аб узгадненні зносу з Міністэрствам культуры дырэктар адказаць адмовіўся і прапанаваў сустрэцца асабіста.

Каментары5

  • Ёсік
    04.12.2023
    Хутка грызлоў прапануе помнік Юрыю даўгарукаму ці Івану жахліваму паставіць, а дырэктар саўгаса падтрымае. Якая памяць, навошта? Хадзілі пад бізуном без штаноў, шчэ паходзім. Калі пабачыў, што лукашэнка дорыць Сі валошкі, і кажа, што гэта наш нацыянальны сымбаль, то зразумеў, што шмат ад яго што хаваюць, тыя ж пацукі бондарава, Грышка ды іншыя займаюцца самі па сабе. Зразумела, што пад чыімсьці наглядам, але паскуднікі твораць шмат дрэннага на свае глузды.
  • Клим
    04.12.2023
    В Германии, через которую прошла не одна война, здание XII века не редкость. Сохранены фасады старых зданий, внутри современный комфорт и коммуникации, люди живут. Картины XV века - как новенькие. В библиотеках сотни инкунабул (допечатные книги). А как начинается территория экс-СССР, так ничего и нет. Зданию 100 лет - снесено как ветхое. Начало XX века - ой, какая древность. Гордость областной научной библиотеки - одна, чудом сохранившаяся инкунабула. Вы живёте без истории и, похоже, вам история не нужна!
  • Янка
    04.12.2023
    Манкурты. Белорусов больше нет.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абвесціў вайну еменскім хусітам6

У злітай размове сілавікі абмяркоўваюць, як адсочваюць людзей па лакацыі мабільнага тэлефона. Надзейна схавацца з ім складана27

«Не пойдзе на карысць прусаку». МЗС Украіны адрэагаваў на словы Лукашэнкі пра Зяленскага20

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду15

З якога ўзросту пачынаюцца першыя збоі ў працы мозгу і як іх запаволіць? Вучоныя далі адказ1

Украіна правяла паспяховае выпрабаванне сваёй новай ракеты «Доўгі Нептун»2

Марзалюк пра адносіны з жонкай: Хаджу на задніх лапах11

Меркель: Трамп зачараваны пуцінскай Расіяй11

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць