Грамадства1616

«Мы не дазволім беларускаму народу знікнуць за новай жалезнай заслонай». Ціханоўская апублікавала сумесны артыкул з Аналенай Бербак

Святлана Ціханоўская напісала сумесны з міністаркай замежных справаў Германіі Аналенай Бербак артыкул для нямецкага выдання Welt. У ім аўтаркі факусуюць увагу на бесперапынных рэпрэсіях, праз якія кожны дзень праходзяць тысячы людзей унутры краіны, расказваюць пра меры, якія прымае ЕС па абароне беларусаў, і заяўляюць пра еўрапейскую будучыню Беларусі пасля дэмакратычнага транзіту ўлады. Асноўныя тэзісы артыкула пераказаў «Позірк». 

Святлана Ціханоўская (злева) і Аналена Бербак на сустрэчы ў Карлсруэ (Германія) 25 лістапада 2023 года. Фота: офіс Святланы Ціханоўскай

«Рэпрэсіі беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі супраць свайго народа ўзмацняюцца. Мы не маем права мірыцца з гэтым», — пішуць палітыкі ў пачатку публікацыі.

Далей прыводзіцца гісторыя дзяўчыны з іменем Ірына, якую выхавала бабуля. У 2020 годзе, яшчэ не дасягнуўшы 20-годдзя, Ірына выйшла на пратэсты, неўзабаве была арыштаваная і цяпер утрымліваецца ў турме. Цяпер бабуля ўспамінае, як унучка любіла катацца на каньках і гадзінамі збірала з ёй пазлы.

«Мы не хочам называць яе сапраўднае імя, каб наглядчыкі яшчэ больш не пагоршылі яе становішча. У такой жа сітуацыі знаходзяцца яшчэ 1 500 зняволеных, якіх рэжым Аляксандра Лукашэнкі арыштаваў з палітычных матываў», — адзначаюць Ціханоўская і Бербак.

«Грамадзяне, якія выходзілі на мірныя дэманстрацыі. Журналісткі, якія асвятлялі пратэсты. Студэнты, якія пісалі пратэстныя плакаты ў сваім універсітэце. Бабулі, якія дарылі сілавікам кветкі на жаночых маршах. Бацькі, якія выходзілі на вуліцы дзеля будучыні сваіх дзяцей. Гэтыя людзі ўзрушылі ўсю Еўропу. І мы іх не забудзем», — падкрэсліваецца ў артыкуле.

Ціханоўская і Бербак канстатуюць, што глядзяць на Беларусь з рознай перспектывы:

«Нашы родныя гарады Мікашэвічы і Гановер раздзяляюць 1 200 км. Гэта гарады, якія вызначылі наша жыццё. Жыццё ў свабоднай і дэмакратычнай Заходняй Германіі. Жыццё ў Савецкім Саюзе і беларускай дыктатуры».

«Наколькі рознай ёсць наша гісторыя, настолькі аб’ядноўвае нас яскравае перакананне: кожны чалавек мае права быць свабодным. Гэта не злачынства — выйсці на вуліцу дзеля абароны свайго меркавання. І кожнае грамадства само павінна вырашаць, хто ім будзе кіраваць», — пішуць палітыкі.

Яны падкрэсліваюць, што свабода — «падмурак мірнай Еўропы», «за гэтую свабоду людзі ў Беларусі ў 2020 годзе выйшлі на вуліцы», «і гэта тая свабода, якую рэжым Аляксандра Лукашэнкі так ненавідзіць».

«Таму ён становіцца ўсё больш жорсткім у адносінах да сваіх крытыкаў, — канстатуюць аўтары. — У тым ліку ў адносінах да жанчын. Да такіх жанчын, як Ірына. Таму што такіх жанчын, як Ірына, баяцца дыктатары ва ўсім свеце. Таму што менавіта жанчыны зрабілі мірныя пратэсты ў Беларусі настолькі эфектыўнымі».

Ціханоўская і Бербак апісваюць апошнія прыклады рэпрэсій: студзеньскі рэйд сілавікоў па кватэрах сем’яў палітвязняў, якія атрымлівалі харчовую дапамогу, і забарона на атрыманне пашпартоў у замежных дыппрадстаўніцтвах згодна з вераснёўскім указам Лукашэнкі.

«Дыктатура, якая так пераследуе сваіх грамадзян, у нейкі момант накіроўвае сваю агрэсію вонкі», — адзначаюць аўтары і нагадваюць аб прымусовай пасадцы ў Мінску самалёта Ryanair, штучным крызісе на межах з краінамі Еўрасаюза з дапамогай нелегальных мігрантаў, ператварэнні Беларусі ў «стартавую пляцоўку» для расійскай агрэсіі супраць Украіны, «нягледзячы на тое, што гэтая вайна ў Беларусі не карыстаецца падтрымкай».

Ціханоўская і Бербак нагадваюць пра тое, «што забываецца на фоне брутальнага пуцінскага імперыялізму»:

«Дзяржапарат у Беларусі — гэта таксама рэпрэсіўны і агрэсіўны рэжым, дыктатура, не ахвяра Пуціна. Людзі там пакутуюць не з 2020 года, яны дзесяцігоддзямі жывуць у несвабодзе».

«Таму мы працягваем інтэнсіўны ціск на ўлады ў Мінску. Як Еўрапейскі саюз, які сустракае забаронай на імпарт і ўнясеннем у [санкцыйныя] спісы памагатых рэжыму: вайскоўцаў, прапагандыстаў, функцыянераў у сілавым і судовым апараце, алігархаў і фінансістаў. І як палітыкі, якія падтрымліваюць дэмакратычныя сілы ў Беларусі і ў выгнанні. Праграмамі абароны дэмакратычных сіл і блізкіх палітвязняў, экстранай дапамогай для СМІ ў выгнанні. А ў святле подлай стратэгіі ў дачыненні да пашпартоў грамадзян у выгнанні — пошукам альтэрнатыў беларускім пашпартам», — пішуць палітыкі.

Паводле слоў аўтараў, яны не дапусцяць, каб людзі ў Беларусі «зніклі за новай жалезнай заслонай», яны «належаць Еўропе».

«Таму мы не губляем надзею на свабодную, незалежную Беларусь», — падкрэсліваюць Ціханоўская і Бербак.

Гэта трэці сумесны артыкул беларускага дэмлідара з еўрапейскімі палітыкамі. Летась 12 лістапада выйшла публікацыя, напісаная з прэм’ер-міністрам Літвы Інгрыдай Шыманітэ, 10 снежня — з прэзідэнткай Еўрапейскага парламента Рабертай Метсола.

Каментары16

  • Імя
    14.02.2024
    Так што вы душыце беларусаў тымі ж візамі і рознымі рэпрэсіўнымі мерамі ў адносінах да тых, хто ўцёк у Еўропу?! Навошта нас гнобіць Чэхія?
    Меней словаў - болей рэальнай справы!
  • Так
    14.02.2024
    "Не дазволім", але Беларусь ужо за жалезнай заслонай.
  • Малінаўка
    14.02.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр14

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Усе навіны →
Усе навіны

У Трампа патлумачылі рашэнне спыніць фінансаванне «Голасу Амерыкі»15

У агні і цісканіне на дыскатэцы ў Паўночнай Македоніі загінулі найменей 50 чалавек1

Зянон Пазняк: Ні беларусам, ні асабліва ўкраінцам нельга ахайваць Трампа247

Лойка пра будучага пераемніка Лукашэнкі: Адчуваецца, што дзядуля рыхтуецца, прыкідвае і глядзіць варыянты17

«Упершыню за 83 гады легендарны «Голас Амерыкі» змушаны змоўкнуць»18

Сястра прэм'ер-міністра Турчына жыве пад Масквой і працуе выкладчыцай англійскай мовы9

Дзяўчына з Эстоніі 6 гадоў вучыцца ў Беларусі на медыка. Але цяпер яе мара стаць хірургам пад пагрозай17

Карабель SpaceX прыстыкаваўся да МКС. Цяпер астранаўты, якія захраснулі на станцыі, змогуць вярнуцца дадому3

ЗША наносяць авіяўдары па паўстанцах-хусітах у Емене пасля загаду Трампа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр14

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць