Свет1818

Байдэн: Перамір'е ў Газе наступіць у наступны панядзелак

Каментары прэзідэнта ЗША — самыя пазітыўныя з тых, што ён зрабіў у дачыненні да верагоднасці заключэння новай угоды. Таксама чакаецца вызваленне закладнікаў.

Палесцінцы ідуць па гуманітарную дапамогу ў Газе. Фота: Mahmoud Essa / AP

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што новае спыненне агню паміж Ізраілем і ХАМАС можа пачацца ўжо ў панядзелак і працягнуцца на час Рамадана. У рамках угоды таксама чакаецца вызваленне закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ў Газе, піша Бі-бі-сі.

«Мы блізкія да гэтага, — сказаў Байдэн у панядзелак. — Мы яшчэ не скончылі. Я спадзяюся, што да наступнага панядзелка мы даможамся спынення агню».

Па словах амерыканскага прэзідэнта, дасягнута «прынцыповая дамоўленасць» аб часовым перамір'і на перыяд святога для мусульман месяца Рамадан, які пачнецца 10 або 11 сакавіка ў залежнасці ад месяцовага календара.

«Ізраільцяне дамовіліся аб тым, што яны не будуць весці дзейнасць і падчас Рамадана, каб даць нам час вызваліць усіх закладнікаў», — сказаў Байдэн.

Раней неназваны ізраільскі чыноўнік паведаміў навінаваму сайту Ynet, што «кірунак развіцця падзей пазітыўны».

Прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Мэцью Мілер раней заявіў, што за апошнія некалькі дзён у перамовах аб вызваленні Ізраільскіх закладнікаў быў дасягнуты прагрэс, але пакуль незразумела, ці пагодзіцца ХАМАС на апошнія прапановы пасярэднікаў.

«Мы дасягнулі прагрэсу ў ходзе перамоваў паміж Егіптам, Ізраілем, ЗША і Катарам», — сказаў Мілер.

Як адзначае блізкаўсходні карэспандэнт Бі-бі-сі Ёланда Кнэл, каментары прэзідэнта Байдэна — самыя пазітыўныя з тых, што ён зрабіў у дачыненні да верагоднасці заключэння новай угоды.

Аднак на публіцы Ізраіль і ХАМАС па-ранейшаму займаюць супрацьлеглыя пазіцыі ў тым, што тычыцца магчымага перамір'я.

Каментары18

  • Влад
    27.02.2024
    Так а санции к Израилю будут за убийства 30 000 мирных жителей и геноцид?
  • Žvir
    27.02.2024
    Ranicoju, ci úviečary ? Udakladnicie, kali laska...
  • Невлад
    27.02.2024
    Влад, кто в Израиль с мечом придёт, тот от меча и погибнет.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр19

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Усе навіны →
Усе навіны

Малады чалавек упаў на рэйкі ў метро. На платформу яго паднялі відавочцы ВІДЭА

Ці можна забраніраваць сабе месца на могілках пры жыцці, ці можна развеяць прах і колькі ў сярэднім каштуе пахаванне ў Беларусі?7

«Сяджу і разумею, што нічога не разумею». Расійская актрыса, запрошаная ў Купалаўскі тэатр, расказала пра беларускамоўны рэпертуар12

Вучыч пракаментаваў 100-тысячны пратэст у Бялградзе8

«Трамп — эта ўхадзяшчая вешч, а каханне — вечнае». Павел Гарадніцкі распавёў пра новы альбом РСП5

У Трампа патлумачылі рашэнне спыніць фінансаванне «Голасу Амерыкі»15

У агні і цісканіне на дыскатэцы ў Паўночнай Македоніі загінулі найменей 50 чалавек1

Зянон Пазняк: Ні беларусам, ні асабліва ўкраінцам нельга ахайваць Трампа252

Лойка пра будучага пераемніка Лукашэнкі: Адчуваецца, што дзядуля рыхтуецца, прыкідвае і глядзіць варыянты17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр19

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць