Грамадства3838

Ціханоўская: Забралі ў Азарава доступ да чат-бота «Перамога»

Святлана Ціханоўская пракаментавала «Люстэрку» рассылку паведамленняў удзельнікам плана «Перамога» з заклікам удзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду і галасаваць за блок Аляксандра Азарава. Па словах кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета, пасля гэтага Азарава пазбавілі доступу да чат-боту плана «Перамога».

Святлана Ціханоўская. Фота: офіс палітыка

Святлана Ціханоўская сцвярджае, што рассылка не была ўзгодненая ні з яе Офісам, ні з Абʼяднаным пераходным кабінетам. 

— Гэта злоўжыванне, якое можа паставіць пад пагрозу людзей унутры краіны, — заявіла лідарка дэмсіл. 

Ціханоўская таксама расказала, якія наступствы гэта будзе мець для кіраўніка Байпол: 

— Пасля рассылкі паведамлення Аляксандр Азараў быў пазбаўлены доступу да чат-бота да высвятлення абставінаў. Адзначу, што чат-бот — не тое самае, што план «Перамога». Гэта найперш інструмент для камунікацыі ў надзвычайных сітуацыях. 

У ноч з 21 на 22 траўня зарэгістраваныя ў плане «Перамога» людзі атрымалі паведамленні з заклікам удзельнічаць у выбарах новага складу Кардынацыйнай рады і галасаваць за спіс «Закон і правапарадак», які ўзначальвае кіраўнік Байпол Аляксандр Азараў. У каментары «Белсату» ён пацвердзіў, што рассылку сапраўды ініцыяваў Байпол. 

Сёння Байпол апублікаваў прэс-рэліз, у якім патлумачыў рассылку жаданнем прыцягнуць увагу да выбараў у КР. Арганізацыя ніяк не пракаментавала, што падвергла рызыцы людзей у Беларусі. 

Выбары ў Каардынацыйную раду трэцяга склікання пройдуць у выходныя. Галасаванне пачнецца ў суботу 25 траўня і будзе працягвацца да 27 траўня 2024 года. Ужо зʼявіўся спецыяльны мабільны дадатак для выбараў.

Каментары38

  • НГМ - невераятнасць галаўнога мозга
    22.05.2024
    Як дзеці...
  • Пытанне
    22.05.2024
    Ціханоўская: Забралі ў Азарава доступ да чат-бота «Перамога».
    Хто забраў? Назавіце канкрэтныя прозвішчы, хто цяпер адказны за чат-бот «Перамога».
    Ці цяпер мы ўвогуле не будзем ведаць, хто адказны?

    Пакуль што буду лічыць, што адказная сама Святлана Ціханоўская. Пакуль яна не назаве, хто адказны.
  • Сын Літвы
    22.05.2024
    Атрымліваецца, што Ціханоўская дыктатар. Узяла ды забрала. Нечаканачка.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр10

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Усе навіны →
Усе навіны

Сястра прэм'ер-міністра Турчына жыве пад Масквой і працуе выкладчыцай англійскай мовы9

Дзяўчына з Эстоніі 6 гадоў вучыцца ў Беларусі на медыка. Але цяпер яе мара стаць хірургам пад пагрозай17

Карабель SpaceX прыстыкаваўся да МКС. Цяпер астранаўты, якія захраснулі на станцыі, змогуць вярнуцца дадому3

ЗША наносяць авіяўдары па паўстанцах-хусітах у Емене пасля загаду Трампа1

П'яная выхавацелька дзіцячага садка ўбачыла на камодзе ў кавалера з Зыбіцкай $600 — а пасля як памяць адшыбла10

«Аднойчы свякроў выкінула мой фалаімітатар». Беларуска расказала, як спрабуе захаваць інтымнае жыццё, жывучы з бацькамі12

Іранічная архіўная знаходка: малітва, якая не зберагла галоўнага атэіста Вялікага Княства Літоўскага ад вогнішча17

Трамп абвесціў вайну еменскім хусітам6

У злітай размове сілавікі абмяркоўваюць, як адсочваюць людзей па лакацыі мабільнага тэлефона. Надзейна схавацца з ім складана27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр10

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць