Грамадства5555

«Працякла труба», «рамонт залы»: у краіне масава адмяняюцца канцэрты Віктара Каліны

Скандальна вядомы шансанье Віктар Каліна на сваім сайце абурыўся тым, што ў Рэчыцы не адбудзецца ягоны канцэрт, запланаваны на пачатак жніўня.

Прычыну Каліна бачыць у «інфармацыйных атаках апазіцыі на мясцовых ідэолагаў» і ягонай «прынцыповай пазіцыі па Данбасе».

Апроч таго, увесь раздзел «афіша» на сайце Каліны закрыты праз адсутнасць пэўнасці, бо могуць не дазволіць — шансанье расказаў, што ў раённых гарадах масава адмяняюцца канцэрты праз розныя адгаворкі кшталту «рамонту залы» ці «працечкі трубаў».

«Людзі, якія адказваюць за ідэалогію і культуру ў абласных гарадах, выдаюць мне гастрольныя пасведчанні, вынікае — гэта гарантыя таго, што маладушныя і непісьменныя іх калегі ў раённых гарадах абавязаныя правесці канцэрт. Што ж гэтак баязліва і падступна дзейнічаюць іх падначаленыя на месцах? Навучыліся хлусіць, выварочвацца, прыкрывацца хлуснёй!!! Часцей за ўсё чыннік — «рамонт залы». Мы ў гэта верылі! Пакуль мае прыхільнікі не пачалі дасылаць фота залы, афіш іншых артыстаў… Наступная «адчэпка» — гэта «ў нас усё распісана». Мяне такі адказ ужо не забаўляе. Спачатку павяліся на хлусню, спыталі пра наступны год. Адказ — званіце ў снежні. Звонім — «у нас усё ўжо распісана на год». Рэальная карціна такая — праходзяць адзінкавыя канцэрты. Калі ўсімі праўдамі і няпраўдамі прадалі 50—70 квіткоў — гэта ўжо дасягненне», — раскрывае свае карты Каліна, далей па тэксце усяляк абражаючы дырэктараў ДК і чыноўнікаў.

Фрагмент абмеркавання маладзечанскага канцэрту Каліны ў Маладзечне

«Мяне катэгарычна не дапускаюць да тэлевізійных экранаў, і яшчэ больш катэгарычна адмаўляюць у эфіры на радыё. І нават песні, кшталту абсалютна нефарматнага «Рокс». Паўтараю — мае песні, згодна з указам прэзідэнта, абавязаныя ставіць у эфір», — трызніць Каліна, яшчэ і называючы сябе «самым паспяховым і папулярным артыстам Беларусі».

Таксама ён сцвярджае, што ў асобных гарадах старшыні выканкамаў даюць загады прадпрыемстваў не купляць квіткі на канцэрты Каліны.

Маўляў, калі так будзе працягвацца — то ён будзе звяртацца да Лукашэнкі.

Пакуль у «Нашай Нівы» не ўдалося атрымаць каментары ідэолагаў, на якіх нападае Каліна.

Але варта адзначыць — забароны канцэртаў Каліны даўно дамагаліся неабыякавыя людзі.

Віктар Каліна пазіцыянуе сябе як шансанье, але творы яго рознабаковыя і ўзаемавыключныя — за песняй пра блатную рамантыку на канцэрце можа ісці песня пра афіцэрскі гонар.

Каліна ўсяляк нахвальвае сепаратыстаў Данбаса, сам туды ездзіў і са зброяй у руках зычыў «смерці бандэрлогам», прызнаваўся ў здзяйсненні крымінальных злачынстваў.

Неаднаразова публічна і матам выказваўся пра беларусаў, якія не ўхваляюць яго творчасць.

Віктар Каліна: Я размаўляў з афіцэрам «ДНР», які дапытваў беларускага ваеннапалоннага

Беларускі шансанье і ардэнаносец «ДНР» Віктар Каліна выступаў у Брэсце нападпітку? ВІДЭА

Каментары55

Цяпер чытаюць

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр14

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Усе навіны →
Усе навіны

У Трампа патлумачылі рашэнне спыніць фінансаванне «Голасу Амерыкі»15

У агні і цісканіне на дыскатэцы ў Паўночнай Македоніі загінулі найменей 50 чалавек1

Зянон Пазняк: Ні беларусам, ні асабліва ўкраінцам нельга ахайваць Трампа247

Лойка пра будучага пераемніка Лукашэнкі: Адчуваецца, што дзядуля рыхтуецца, прыкідвае і глядзіць варыянты17

«Упершыню за 83 гады легендарны «Голас Амерыкі» змушаны змоўкнуць»18

Сястра прэм'ер-міністра Турчына жыве пад Масквой і працуе выкладчыцай англійскай мовы9

Дзяўчына з Эстоніі 6 гадоў вучыцца ў Беларусі на медыка. Але цяпер яе мара стаць хірургам пад пагрозай17

Карабель SpaceX прыстыкаваўся да МКС. Цяпер астранаўты, якія захраснулі на станцыі, змогуць вярнуцца дадому3

ЗША наносяць авіяўдары па паўстанцах-хусітах у Емене пасля загаду Трампа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр14

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць