Меркаванні

Шрайбман: Гэта будзе самы моцны аднамомантны эканамічны ўдар з усяго, што Захад рабіў з Мінскам дагэтуль

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман у сваім Telegram-канале пракаментаваў навіну пра верагоднае перакрыццё Літвой транзіту беларускага калію з 1 лютага. Прыводзім пост цалкам. 

Арцём Шрайбман.

Перакрыццё транзіту беларускага калію з боку Літвы ў аднабаковым парадку са спасылкай на «нацбяспеку» — смелы крок. Таму што, акрамя непасрэдных стратаў, прыйдзецца абараняцца ў сапраўдным судзе, хутчэй за ўсё — судзе ЕС у Люксембургу (але хай мяне паправяць спецыялісты, ці будуць там яшчэ нейкія інстанцыі перад ім).

Трэба будзе даказаць, што здзелка з Мінскам, якая не замінала нацбяспецы Літвы шмат гадоў, раптам стала ёй пагражаць. Гэта нетрывіяльная задача, і супраць Вільні будуць сапраўды працаваць добрыя юрысты, таму што гэта гучная справа, у ЕС знойдзецца шмат юрфірмаў, гатовых прадстаўляць Мінск.

Еўрасаюз і яго краіны-члены ўжо прайгравалі ў сваім жа Люксембургскім судзе шмат разоў, таму будзе цікава. На кон пастаўленая не толькі рэпутацыя Літвы, але і, у выпадку пройгрышу, велізарная кампенсацыя, якую давядзецца плаціць Мінску.

Але пакуль, калі Літва і яе чыгунка не пагодзяцца працаваць з Белкаліем праз пракладкі (што тэхнічна нескладана, але палітычна зашкварна для саміх літоўцаў на любым узроўні), то гэта будзе самы моцны аднамомантны эканамічны ўдар з усяго, што Захад рабіў з Мінскам дагэтуль.

Лукашэнка не зможа пакінуць такое без адказу. Будзе гандлёвая вайна і, хутчэй за ўсё, парушэнне іншых транзітных ланцужкоў праз Беларусь. Праверку на трываласць пройдзе і расійска-беларускі саюз.

Адна справа салдат разам вазіць папазіраваць каля вайсковых часцей у Казахстане, іншая — на шкоду «Уралкалію», ды яшчэ і са зніжкамі пускаць беларускіх канкурэнтаў да сваёй транзітнай інфраструктуры. Асабліва калі можна замест гэтага асвоіць вызваленыя нішы на сусветных рынках угнаенняў і праз якія паўгодзіка пагрукацца ў схуднелы Салігорск з прапановай прадаваць той жа калій расіянам, але з вялікім дысконтам.

«Гэта быў асноўны лагістычны калідор». Як цяпер «Беларуськалій» будзе пастаўляць прадукцыю на экспарт?

З 1 лютага Літва скасуе пагадненне паміж Літоўскай чыгункай і «Беларуськаліем»

Каментары

Цяпер чытаюць

Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х4

Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска стварыла інстаграм-рэаліці. Паспяхова ідзе ўжо пяты сезон12

Пасля пажару ў начным клубе ў Паўночнай Македоніі затрыманы 10 чалавек. У краіне — сямідзённая жалоба па загінулых

Антаніна Канавалава, вызваленая па памілаванні давераная асоба Ціханоўскай, выехала з Беларусі і нарэшце сустрэлася з дзецьмі

Арына Сабаленка прайграла фінал турніру ў Індыян-Уэлсе4

Адзіны пункт пропуску на мяжы Латвіі і Беларусі зноў адкрыты

Па Мінску ездзіць чырвоны Lamborgeely11

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»36

Калі зноў пацяплее? Чакаць засталося нядоўга

Што будзе «чырвонымі лініямі» для Украіны пры заключэнні перамір'я

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х4

Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць