Грамадства22

У Гомелі прадалі рарытэтны матацыкл, падняўшы ў працэсе цэннік 481 раз

Сапраўдны ажыятаж выклікаў аўкцыён у Гомелі па продажы савецкага матацыкла «Ява 350-634» з каляскай, выпушчанага ў 1974 годзе. Нечакана для арганізатараў таргоў стаўка на рарытэтны байк падымалася 481 раз, паведаміла Sb.by.

Фота: Аддзел прымусовага выканання Савецкага раёна Гомеля

Як расказалі ў аддзеле прымусовага выканання Савецкага раёна Гомеля, да іх звярнуўся банк ажносна спагнання з гамельчука доўгу па крэдыце, які дасягнуў 40 тысяч рублёў.

У працэсе працы над гэтай праблемай у даўжніка была апісаная спадчына, якая дасталася яму ад бацькі. А гэта траціна гаража з матацыклам «Ява» з каляскай і аўтамабілем «ЗАЗ 968М» («Запарожац») 1990 года выпуску, таксама падзеленыя паміж спадчыннікамі.

«Пасля афармлення дакументаў і ацэнкі маёмасці былі абвешчаныя таргі. На аўкцыён па продажы матацыкла заявіліся 24 удзельнікі, за дзень стаўка падымалася 481 раз. У выніку траціна «Явы» была прададзеная за 4000 рублёў».

Паспяхова прайшоў і аўкцыён па продажы «Запарожца». Тут аўкцыённы кошт падымаўся 64 разы. Цяпер на чарзе — гараж.

Каментары2

  • байкер
    17.03.2025
    Ява - чехословацкий мотоцикл а не советский. Пишем новости грамотно.
  • Яшчэ адзін байкер
    18.03.2025
    Чэсскі.
    Нарадзіўся байк ў Чэхіі яшчэ да 2 Сусветнай.
    І рабіўся ў Чэхіі, нават калі Чэхію са Славакіяй называлі ў Расіі дзіўным словам "чехословакия".

    Завод jawa створаны ў Чэхіі на пачатку 20 стагоддзя, перажыў і вайну, і Гітлера, і Сталіна, і ЧССР, і сёння, як і 95 год таму, жыве і робіць матацыклы.

Цяпер чытаюць

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам1

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Усе навіны →
Усе навіны

На фабрыцы ў Слуцку загінуў электраманцёр: яго збіў недасведчаны кіроўца пагрузчыка

Пуцін: Не слухайце Пяскова, у яго праца такая2

Сілуэт хмарачоса ўжо вымалёўваецца. Як цяпер выглядае шматпакутны «Газпрам Цэнтр» у Мінску ФОТА5

Сталі вядомы магчымыя ўмовы Расіі для спынення агню ва Украіне6

Парашэнка: Зяленскі вядзе Украіну «ў бок дыктатуры»10

Скон тарашкевіцы. Закрыццё «Радыё Свабода» можа завяршыць моўную эпоху46

У квартале «Мінск-Свет» з’явіліся дамы з двухузроўневымі кватэрамі4

Ціханоўская: Дэмакратычныя перамены ў Беларусі гарантуюць 1000 кіламетраў бяспечнай мяжы Еўрасаюзу15

Расійскага коміка затрымалі ў Беларусі за жарты пра ўдзельнікаў СВА. Беларускія сілавікі павесілі на коміка мясарубку12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам1

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць