Грамадства3232

У Гродне быў забіты чалавек з падробным расійскім пашпартам — дзяржСМІ

Паводле прапагандыстаў, мужчына меў фальшывы расійскі пашпарт на імя Ламакіна Аляксея 81 года нараджэння. Ці гэта сапраўдная яго нацыянальнасць, невядома.

На Ламакіна спецслужбы нібыта выйшлі па аператыўнай інфармацыі — у лютым КДБ атрымаў звесткі аб намерах «збеглых экстрэмістаў» пераправіць з Польшчы ў Беларусь аднаго са сваіх прыхільнікаў.

У поле зроку КДБ трапіў чалавек з расійскім пашпартам: Ламакін Аляксей Мікалаевіч, 1981 года нараджэння. Пазней нібыта высветліцца, што дакументы — падробленыя.

Пры затрыманні ён, паводле афіцыйнай версіі, адкрыў агонь з аўтамата Калашнікава, кінуў гранаты і быў паранены.

Па дарозе ў бальніцу, паводле версіі сілавікоў, ён памёр.

Паводле АТН, Ламакін рабіў «даразведку» месцаў «верагодных тэрактаў». Гэта будынкі КДБ і УУС Гродзенскай вобласці, месцы жыхарства сілавікоў, чыгуначны вакзал, прамысловыя абʼекты. У яго быў доступ да 5 кг выбухоўкі, сказала вядоўца праграмы.

Улады толькі на трэці дзень назвалі нацыянальнасць забітага кадэбэшнікамі іншаземца. Лукашэнка на нарадзе сёння назваў аперацыю «бліскучай». 

Чытайце таксама: Кадэбісты застрэлілі грамадзяніна адной з краін ЕС? З чым звязаны рэжым маўчання пра стральбу ў Гродне

Каментары32

  • .
    21.03.2023
    Мабыць выйшаў з палескіх лясоў вагнеравец што хаваюцца там з 2020 года.
  • Anatol Starkou
    21.03.2023
    Пра шарыкі ні слова. Відаць тэрарысты-эўрапейцы не карыстаюцца шарыкамі.
    Ну а што ён памёр, напісана, дык гэта не страшна. Ажыве ў нашым КДБе і дасць паказанні.
  • даведка
    21.03.2023
    Почему сразу поддельные... Документы прикрытия де-юре являются настоящими.

Цяпер чытаюць

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»9

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»

Усе навіны →
Усе навіны

Марзалюк пра адносіны з жонкай: Хаджу на задніх лапах11

Меркель: Трамп зачараваны пуцінскай Расіяй11

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну22

Клімат Беларусі становіцца цяплейшым хутчэй, чым у большасці краін свету8

Буйному дыспетчару таксі забаранілі працу ў Беларусі4

Марзалюк: Герб Пагоня ніколі не быў забаронены!29

Зяленскі зацвердзіў групу, якая будзе весці мірныя перамовы3

Што зменіцца для маркетплэйсаў і калі ўвядуць аплату толькі безнаяўнымі? Расказалі ў міністэрстве

Павел Дураў пакінуў Францыю і адправіўся ў Дубай па дазволе суда5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»9

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць