Грамадства33

«Я магу дыхаць». Сястра Максіма Знака з'ехала з Беларусі

Сястра асуджанага на 10 гадоў зняволення юрыста штаба Бабарыкі Максіма Знака Ірына Козікава пакінула Беларусь. Пра гэта яна напісала ў сябе ў інстаграме.

Ірына Козікава. Фота з яе сацыяльных сетак

«Я магу дыхаць. Толькі цяпер магу. Мае даражэнькія сябры, наша сям'я была вымушаная з'ехаць з краіны. Бачыць сусвет, мы ніколі не хацелі з'язджаць. Я заўсёды казала, што адзіная рэч, якая можа прымусіць нас з'ехаць — гэта пагроза бяспецы маёй сям'і. На жаль, гэта адбылося і пасля вобшуку і 15 сутак майго мужа мы прынялі такое рашэнне. Мы пакінулі вялікую частку звыклага жыцця — кватэру, лецішча, мае заняткі керамікай, любых сяброў і родных. Але галоўнае, што наша сям'я разам», — напісала Ірына Козікава.

Нейкі час сям'я будзе знаходзіцца ў Вільні, а потым перабярэцца ў Польшчу.

«У Польшы наша мэта — знайсці працу і жыллё, прайсці ўсе бюракратычныя працэдуры. Цяпер ёсць нейкая разгубленасць, куды ісці, бо няма разумення нават, які абраць горад. Калі знойдзецца праца ў адным з гарадоў — то будзем абіраць яго», — дадала Ірына.

Яна просіць дапамагчы ёй і мужу прапановамі працы (абое — юрысты) і ўладкаваннем у Польшчы.

Муж Ірыны, адвакат Юрый Козікаў, быў затрыманы падчас аблавы на адвакатаў у сакавіку. Юрый абараняў Максіма Знака і Яўгена Юшкевіча.

Сястра Максіма Знака сышла з адвакатуры і робіць чароўную кераміку

Затрымалі адвакатаў Белавуса, Бабарыкі, Ціханоўскага, Аўтуховіча і іншых палітвязняў

Каментары3

  • трус - гэта не толькі каштоўны мех...
    08.04.2023
    знаете ли вы, что если бы бегство спасало от смерти, заяц был бы бессмертным
  • 3 глаз
    08.04.2023
    Фота з яе сацыяльных сетак

    мы запомним ее такой

    и подпись - дочка Максима Дизайнера
  • Олег
    09.04.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр14

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Усе навіны →
Усе навіны

У Трампа патлумачылі рашэнне спыніць фінансаванне «Голасу Амерыкі»15

У агні і цісканіне на дыскатэцы ў Паўночнай Македоніі загінулі найменей 50 чалавек1

Зянон Пазняк: Ні беларусам, ні асабліва ўкраінцам нельга ахайваць Трампа247

Лойка пра будучага пераемніка Лукашэнкі: Адчуваецца, што дзядуля рыхтуецца, прыкідвае і глядзіць варыянты17

«Упершыню за 83 гады легендарны «Голас Амерыкі» змушаны змоўкнуць»18

Сястра прэм'ер-міністра Турчына жыве пад Масквой і працуе выкладчыцай англійскай мовы9

Дзяўчына з Эстоніі 6 гадоў вучыцца ў Беларусі на медыка. Але цяпер яе мара стаць хірургам пад пагрозай17

Карабель SpaceX прыстыкаваўся да МКС. Цяпер астранаўты, якія захраснулі на станцыі, змогуць вярнуцца дадому3

ЗША наносяць авіяўдары па паўстанцах-хусітах у Емене пасля загаду Трампа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр14

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць