Кіно44

Выйшаў першы фільм-біяграфія пра ўраджэнку Баранавічаў Валерыю Навадворскую. Яго можна паглядзець на ютубе

Дакументальны фільм «Белае паліто» — першая кінабіяграфія актывісткі і праваабаронцы Валерыі Навадворскай, якая нарадзілася і расла ў Баранавічах. Рэзкія словы і ацэнкі галоўнай антысаветчыцы Расіі Навадворскай наконт расійскіх улад і асабіста Уладзіміра Пуціна цяпер успрымаюцца як прароцкія.

«У нас цяпер вайсковая дыктатура, прыкрытая псеўдадэмакратыяй, якая не працуе. Не можа захавацца палітычная свабода ў краіне, якая галасуе за ваеннага злачынцу», — гаварыла Навадворская яшчэ ў 2000 годзе. Цяпер шмат хто кажа, што яна мела рацыю.

Навадворская выйшла на сваю першую акцыю супраць савецкай улады ў 19 гадоў. Яна была падвергнутая карнай псіхіятрыі. Навадворская стала сімвалам барацьбы за справядлівасць і аб'ектам кпінаў.

 

«Фільм «Белае паліто» даследуе не толькі прафесійны шлях Навадворскай, але і яе непублічны вобраз, які ўсе гэтыя гады заставаўся за кадрам. Яе балючыя адносіны з сям'ёй, якая не разумела і не падтрымлівала. Яе каханне. Яе жарсці — акрамя штодзённага супраціву подласці і хлусні.

Гэта карціна аб бясстрашнасці, ахвярнасці, адзіноце і аб дзіўных вяшчунствах Валерыі Навадворскай, якая прадказала дыктатуру, якая ўжо фармавалася, рэстаўрацыю савецкага ладу і вайну», — піша «Мядуза», якая і апублікавала фільм.

Каментары4

  • +++
    13.04.2023
    Идеалист, интересный и бесстрашный человек. Жаль, что таких начинаешь ценить и слушать 1) с возрастом, 2) когда их уже нет, и 3) когда их советы слушать уже слишком поздно. А ведь предупреждали умные люди...
  • Кажан
    13.04.2023
    Я паглядзеў. Файны фільм. Заўжды падняўся на яе. Камунякаў, пуцінцаў, ябацек, фашыстаў з ненавідзеў толькі дзякуючы ёй. Вечная й сьветлая памяць спачылай.
  • нованавадворская
    15.04.2023
    Жір, вы ж шмат год так кахалі пазьняка.. а яна выказалася наконт яго неяк так: 
    "Рассуждая о ситуации в Беларуси, белорусской оппозиции и  националистах известная советская диссидентка и правозащитница Валерия Новодворская высказала мнение, что некогда лидер белорусской оппозиции Зенон Позняк "умер" в тот день, когда "испугался за свою драгоценную жизнь и эмигрировал"
    але што вам зараз да таго... вы ж не кахаеце больш яго... у 20 вы раптоўна закахаліся ў свету)

    Жір, як думаеце, што б сказала Навадворская пра новае каханне ваша?)

Цяпер чытаюць

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр14

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Усе навіны →
Усе навіны

У Трампа патлумачылі рашэнне спыніць фінансаванне «Голасу Амерыкі»15

У агні і цісканіне на дыскатэцы ў Паўночнай Македоніі загінулі найменей 50 чалавек1

Зянон Пазняк: Ні беларусам, ні асабліва ўкраінцам нельга ахайваць Трампа247

Лойка пра будучага пераемніка Лукашэнкі: Адчуваецца, што дзядуля рыхтуецца, прыкідвае і глядзіць варыянты17

«Упершыню за 83 гады легендарны «Голас Амерыкі» змушаны змоўкнуць»18

Сястра прэм'ер-міністра Турчына жыве пад Масквой і працуе выкладчыцай англійскай мовы9

Дзяўчына з Эстоніі 6 гадоў вучыцца ў Беларусі на медыка. Але цяпер яе мара стаць хірургам пад пагрозай17

Карабель SpaceX прыстыкаваўся да МКС. Цяпер астранаўты, якія захраснулі на станцыі, змогуць вярнуцца дадому3

ЗША наносяць авіяўдары па паўстанцах-хусітах у Емене пасля загаду Трампа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр14

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць