Грамадства

Каго яшчэ ўзялі ў ПВТ і куды ідзе індустрыя на прыкладзе набору-2023

У першы сёлетні набор у ПВТ увайшла 31 кампанія. Dev.by паглядзеў, чым яны займаюцца.

Фота: Belarus.by

Колькі рэзідэнтаў у ПВТ

Да першага сёлетняга набору ў ПВТ уваходзіла 1061 кампанія, калі арыентавацца на інфармацыю на афіцыйным сайце парка. Пасля ўключэння 31 пачаткоўца колькасць рэзідэнтаў не вырасла, а, наадварот, скарацілася да 1060. Атрымліваецца, што з ПВТ сёлета выключылі 30+ кампаній. Фактычна адток можа быць большым. У спісе рэзідэнтаў, напрыклад, дагэтуль фігуруюць кампаніі, якія сышлі / сыходзяць з Беларусі, у прыватнасці, «Ванабай», «Плэйрыкс БіУай», «Аквеа».

Ад распрацоўкі да майнінгу

Dev.by даведаўся, хто ўступіў у ПВТ у 2023. Паводле свайго профілю новыя рэзідэнты падобныя да кампаній, што ўвайшлі ў ПВТ летась: аўтсорс-распрацоўка софту і праграм, геймдэў, фінтэх, майнінг, гэмблінг. 

  1. «А3Клаўд Салюшэнс» (дата рэгістрацыі — кастрычнік 2021 года). Займаецца распрацоўкай і падтрымкай софту з выкарыстаннем воблачных тэхналогій. 
  2. «АйПиПлам» (дата рэгістрацыі — красавік 2022 года). Распрацоўшчык софту для гульнявога бізнэсу. Будзе распрацоўваць праграмны комплекс LiveStream для арганізацыі і правядзення азартных гульняў у рэжыме жывой трансляцыі. 
  3. «Бел-Бітфайндар» (дата рэгістрацыі — жнівень 2021 года). Займаецца майнінгам крыптавалют. 
  4. «БІЗОНІКС» (дата рэгістрацыі — лістапад 2022 года). Прадуктовая кампанія, распрацоўшчык софту для Gambling (для букмекерскіх кампаній).
  5. «Бухгалтарскія праграмы» (дата рэгістрацыі — снежань 2011 года). Спецыялізуецца на ўкараненні і падтрымцы праграмнага забеспячэння на аснове платформы 1С: Прадпрыемства 8. 
  6. «Дэў Топ» (дата рэгістрацыі — чэрвень 2022 года). Распрацоўшчык web— і мабільных праграм для фінтэху і юрыстаў. 
  7. «Дзеньгі» (дата рэгістрацыі — студзень 2023 года). Аператар крыптаплатформы.
  8. «ДзіваСофт» (дата рэгістрацыі — жнівень 2022 года). Зоймецца распрацоўкай уласных праграмна-апаратных комплексаў для сельскай гаспадаркі. 
  9. «Ілавіста Тэхноладжыс» (дата рэгістрацыі — студзень 2022 года). Распрацоўшчык софту.
  10. «Імёрсіў» (дата рэгістрацыі — снежань 2022 года). Збіраецца распрацоўваць уласную мабільную гульню Interio — сімулятар стварэння інтэр’ераў памяшканняў.
  11. «ІнДэў Салюшэнс» (дата рэгістрацыі — снежань 2022 года). Зоймецца стварэннем адзінай дзяржаўнай платформы распрацоўкі сайтаў дзяржорганаў.
  12. «Крыстал Софт» (дата рэгістрацыі — жнівень 2022 года). Распрацоўка Salesforce, укараненне і суправаджэнне ўнутраных праграм (Sales, Service, Community Cloud ды іншых).
  13. «КюДэІкс» (дата рэгістрацыі — лістапад 2022 года). 
  14. «Лід Правайдар» (дата рэгістрацыі — жнівень 2022 года). Плануе распрацаваць і дапрацаваць маркетплэйс адукацыйных паслуг Educational Hub. 
  15. «САПРАЎДНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» (дата рэгістрацыі — сакавік 2016 года). Распрацоўка софту і праграм. 
  16. «Пачатак часоў» (дата рэгістрацыі — ліпень 2022 года). Кансультацыйныя паслугі ў галіне камп’ютарных тэхналогій.
  17. «Новы код» (дата рэгістрацыі — верасень 2022 года). Аўтсорсінгавая кампанія. 
  18. «Аверван» (дата рэгістрацыі — май 2020 года). Распрацоўшчык софту, правайдар комплекснай ІТ-адукацыі. 
  19. «Позітыў В’ю» (дата рэгістрацыі — верасень 2022 года). Распрацоўшчык софту. 
  20. «Рэнова Віжн» (дата рэгістрацыі — кастрычнік 2022 года). Аўтсорсінгавая кампанія, распрацоўвае софт, web— і мабільныя праграмы. 
  21. «СіЭйІ Тэкноладжы» (дата рэгістрацыі — лістапад 2021 года). Кампанія з’яўляецца падраздзяленнем амерыканскай Capital Asset Exchange and Trading LLC. Гэта глабальны трэйдар, працуе на рынку паўправаднікоў. 
  22. «СокалДэў» (дата рэгістрацыі — лістапад 2022 года). Распрацоўшчык софту. 
  23. «Солведзіс» (дата рэгістрацыі — красавік 2016 года). Распрацоўшчык софту.
  24. «Солід Дата» (дата рэгістрацыі — верасень 2008 года). Распрацоўшчык софту. 
  25. «Софтамнітэл» (дата рэгістрацыі — ліпень 2022 года). Продаж сістэм тэлефаніі.
  26. «Спортсгейм тэхноладжыс» (дата рэгістрацыі — кастрычнік 2022 года). Распрацоўшчык софту. 
  27. «Разумныя ДНК-тэхналогіі» (дата рэгістрацыі — кастрычнік 2022 года). Зоймецца распрацоўкай рашэнняў для правядзення ДНК-тэстаў. 
  28. «ФоксТры»: (дата рэгістрацыі — кастрычнік 2019 года). Распрацоўвае рашэнні для абмену данымі і камунікацыі ў інтэрнэце. Адно з іх — мабільная праграма СounterStroke, якая аналізуе фізіялагічныя параметры чалавека.
  29. «Хай Лэвэл» (дата рэгістрацыі — чэрвень 2010 года). Распрацоўка софту. 
  30. «ХУА ГУАНЬ» (дата рэгістрацыі — кастрычнік 2022 года). Майнінг. 
  31. «ЭкстБел» (дата рэгістрацыі — кастрычнік 2018 года). Распрацоўшчык вэб— і мабільных праграм для фінтэху, аховы здароўя, электроннай камерцыі і лагістыкі. 

Больш як палова пачаткоўцаў (19 кампаній, або 60%+ ад агульнай колькасці) зарэгістравана ў 2022 годзе.

«Найстарэйшая» кампанія — «Солід Дата» (распрацоўшчык софту) — была зарэгістравана ў верасні 2008 года. 

Большасць новых рэзідэнтаў — звычайны дробны аўтсорс з украпінамі гэмблінгу («БІЗОНІКС», «АйПіПлам») і распрацоўкі для дзяржсектара («ІнДэў Салюшэнс»). 

Пра некалькі кампаній падрабязней. 

Дакучлівы Overone

У лік рэзідэнтаў ПВТ трапіла кампанія «Аверван», якая была на слыху летась праз свой падыход да пашырэння кліенцкай базы.

Айцішнікі (і не толькі) скардзіліся, што ім тэлефануюць са школы IT-Overone і прапаноўваюць курсы для ўваходжання ў ІТ без першапачатковых навыкаў і англійскай мовы. Тэлефанавалі ўсім без выключэння, у тым ліку выкладчыкам кампаніі. 

Суразмоўцы dev.by меркавалі, што базу абзвону ў школе сфармавалі з усіх даступных крыніц і баз, уключна з парсінгам беларускіх джаббордаў. Акрамя таго, слухачам на бясплатных занятках прапаноўвалі пакідаць нумары знаёмых. 

Сёлета школа IT-Overone працягвае спаміць усіх, чые кантакты можа здабыць самымі нечаканымі спосабамі.

«Амерыканцы»

Незвычайна на фоне агульнай тэндэнцыі сыходу бізнэсу з амерыканскім (у тым ліку) капіталам сярод пачаткоўцаў ПВТ аказалася амерыканская кампанія Capital Asset Exchange and Trading LLC

CAE была заснавана ў 1982 годзе ў Каліфорніі. Галаўны офіс знаходзіцца ў Осціне (Тэхас). Мае офісы ў Венгрыі, на Тайвані, у Паўднёвай Карэі, у Кітаі, у Японіі, у Сінгапуры, у Беларусі.

Кампанія — глабальны трэйдар фізічных тавараў, працуе на рынку паўправаднікоў. Дапамагае ўкладаць угоды куплі / продажу ліцейным заводам, вытворцам абсталявання.

У камандзе больш за 345 супрацоўнікаў. Галоўны тэхнічны дырэктар — Андрэй Фядзьковіч. На сайце пазначана, што да прыходу ў CAE ён працаваў менеджарам распрацоўкі софту ў Avanade (сумеснае прадпрыемства Accenture і Microsoft). А датуль быў Senior Software Architect у амерыканскай кампаніі пад цікавай назвай KGB, якая займаецца аказаннем інфармацыйных паслуг.

Беларуская юрыдычная асоба — ТАА «СіЭйІ Тэкноладжы» — была зарэгістравана ў лістападзе 2021 года. У кампаніі, як вынікае з інфармацыі на сайце, два офісы — у Гомелі і Мінску. Новы рэзідэнт ПВТ плануе працаваць над доўгатэрміновымі праектамі развіцця лічбавай гандлёвай платформы CAE.

На сайце кампаніі размешчана сем вакансій для распрацоўшчыкаў, інжынераў і дата-аналітыка. Працаваць можна аддалена альбо ў офісе.

У апісанні вакансій пералічаныя некаторыя бенефіты для супрацоўнікаў. Напрыклад, заробак у далярах два разы на месяц і бонусы. Кампанія часткова кампенсуе выдаткі на спорт і навучанне, а таксама выдаткі на медыцыну (стаматалогія, вядзенне цяжарнасці).

Колькі чалавек працуе ў Беларусі — невядома. У лінкедзіне мы знайшлі профілі 20+ супрацоўнікаў кампаніі, якія пазначылі ў якасці актуальнай лакацыі Беларусь.

Некалькі вядомых амерыканскіх кампаній закрылі бізнэс і сышлі з Беларусі ў 2022-2023. 

Сышлі з Беларусі

WorkFusion: займаецца распрацоўкай тэхналогій для аўтаматызацыі бізнэс-працэсаў. Сярод яе заказчыкаў — найбуйнейшыя сусветныя кампаніі з Fortune Global 500, страхавыя і фінансавыя карпарацыі, банкі. Глабальны штат налічвае 350+ працаўнікоў. У Беларусі працавала больш за 100 спецыялістаў. У 2021 годзе кампанію ацэньвалі ў $1+ млрд.

Softeq Development: распрацоўвае праграмнае забеспячэнне і «жалеза» на заказ для такіх кліентаў, як Microsoft, Coca-Cola, Epson, Samsung. Таксама кампанія аказвае паслугі ў галіне распрацоўкі вэб-рашэнняў, мабільных праграм і гульняў, убудаваных сістэм і нізкаўзроўневых утыліт, а таксама мультыплатформенных праграм. У мінскім офісе Softeq Development працавала каля 280 спецыялістаў.

Arteza: займаецца электроннай камерцыяй — продажам тавараў для творчасці. У ЗША рынак такіх тавараў ацэньваецца ў 60 мільярдаў даляраў. Гадавы абарот кампаніі — 100 мільёнаў даляраў. Уключана ў рэйтынг самых хуткарослых прыватных амерыканскіх кампаній Inc. 5000, у топ-100 прадаўцоў Amazon. У Мінскай кампаніі працавала 150+ чалавек.

EIS Group: стварае прадукты для аўтаматызацыі бізнэс-працэсаў страхавых кампаній. Платформа EIS Suite выкарыстоўваецца страхавымі кампаніямі па ўсім свеце. Глабальны штат налічвае 1200+ чалавек, у Мінску працавала каля 250 супрацоўнікаў.

Меркаванне эксперта

Папрасілі прадстаўніка ІТ-індустрыі ацаніць першы сёлетні паток рэзідэнтаў ПВТ: 

— Практычна ўсе новыя рэзідэнты не звязаныя з камерцыйным замежным рынкам. Пачынаючы ад CAE, які ўяўляе сабой своеасаблівы бэкофіс распрацоўкі, працуе на галаўную кампанію, а не іншых заказчыкаў, заканчваючы гэмблінгам і аператарамі крыптаплатформаў. Гэта спецыфічныя галіны. Нават калі кампаніі працуюць на B2C, іх складана лічыць «прадуктовымі», а іх лакацыі як лёгка з’яўляюцца, так і знікаюць. У найлепшым выпадку гэта таксама бэкофісы. Другая катэгорыя — скіраваныя на дзяржсектар юрыдычныя асобы. Трэцяя — аўтсорс, але звязаны пераважна з мясцовым рынкам.

Увогуле, за парай выключэнняў вельмі паказальны набор рэзідэнтаў. Ён добра дэманструе, куды паступова паварочваецца ІТ-сектар.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр25

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Усе навіны →
Усе навіны

Што будзе «чырвонымі лініямі» для Украіны пры заключэнні перамір'я

«Мне патрэбна апазіцыйная кватэра для сустрэч з рэвалюцыянерамі». Андрэю Павуку нечакана сталі пісаць рыэлтары — ён троліць у адказ7

Сугак расказала, як у Берліне сусед выклікаў на яе паліцыю20

«Мы вінаватыя. У гэтай вайне ёсць і наша віна». Журналісты Washington Post пабывалі ў Гомельскай вобласці30

Гірын, Буры і нават Кныровіч адрэагавалі на артыкул пра самую модную пару беларускай апазіцыі41

«Забойства на вуліцы Макаёнка». Штучны інтэлект ці чалавек напісалі новы беларускі дэтэктыў?3

Аэрапорт Львова могуць адкрыць ужо ў канцы вясны3

Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?115

Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу. Інакш дзяржава скарыстае тыя грошы сама20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр25

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць