Усяго патроху77

Крычыш на сабаку? Расказваем, чаму гэта бессэнсоўна і як лепш дзейнічаць

У жыцці амаль кожнага ўладальніка сабакі надыходзіць момант, калі хочацца накрычаць на свайго гадаванца. Пашкоджаныя прадметы хатняга ўжытку, абсіканыя канапы і непрадказальныя паводзіны на шпацырах могуць раззлаваць нават цярплівага чалавека. Але які эфект гэта можа прынесці і як сабака адрэагуе, калі вы на яго крычыце? Ці можа такі метад даць выхаваўчы эфект?

Вядома, крычаць на сабаку дрэнна, і гэта не дасць станоўчых вынікаў.

Як правіла, жывёліна не разумее, чаму вы гэта робіце, і калі вы крычыце, так вы можаце выказаць сваё расчараванне, зазначае onet.pl.

У дадатак да гэтага сабака, які баіцца рэакцыі гаспадара, страчвае да яго давер. Крык прымушае жывёлу баяцца ўсёй сітуацыі. І няўпэўнены сабака зусім не становіцца больш паслухмяным. Эфект можа быць цалкам контрпрадуктыўным. Калі вы крычыце на сабаку, які спраўляе патрэбу ў кватэры, ён, хутчэй за ўсё, пачне рабіць гэта там, дзе вы не заўважыце: на ложку, за ложкам або ў цяжкадаступных месцах.

Ёсць таксама асабліва адчувальныя і палахлівыя сабакі, якія моцна адчуваюць жорсткае стаўленне ўладальніка. Калі ім балюча, могуць узнікнуць дадатковыя праблемы з паводзінамі. Сабака рэагуе з трывогай, пачынае хавацца па кутах, і яго ўпэўненасць у сабе значна падае.

Што адбываецца, калі вы крычыце пасля таго, як штосьці непажаданае ўжо здарылася?

Сітуацыя ўскладняецца яшчэ больш, калі ўладальнік вырашае крычаць пастфактум. Напрыклад, чалавек вяртаецца з працы і бачыць, што сабака пашкодзіў нейкі прадмет. Ніхто дакладна не ведае, калі менавіта прадмет быў пашкоджаны. Магчыма, сабака зрабіў гэта адразу пасля таго, як вы пайшлі, а цяпер проста забыўся пра гэта.

Калі вы крычыце на жывёліну праз некалькі гадзін пасля таго, што адбылося, вы выклікаеце не толькі страх, але і непаразуменне. Сабака нават не можа ацаніць, пра што ідзе гаворка.

Тут варта таксама адзначыць, што сабака чуе нашмат лепш, чым чалавек. Таму, калі вы крычыце, ён можа пужацца значна больш, чым вам падаецца. Калі сабака рэагуе гырканнем — гэта не форма агрэсіі, а спроба абараніць сябе. Гадаванец не разумее, чаму яму робяць шкоду, і рэагуе інстынктыўна. Ён пачуваецца ў небяспецы і не можа нікуды збегчы.

Адкуль бярэцца ідэя, што крык дапамагае

Крык у пэўным сэнсе звязаны з тэорыяй дамінавання, якая прадугледжвае выкарыстанне так званых аверсіўных метадаў, што выклікаюць непрыемныя эмоцыі (ад лацінскага aversatio — агіда). У выніку адмоўнага падмацавання (пакарання) сабака павінен стаць больш паслухмяным і пакорлівым.

Тэорыя дамінавання з'явілася пасля Другой сусветнай вайны. Тады стварылі мноства навучальных устаноў, і трэнеры былі ў асноўным з вайсковага асяроддзя. У навучанні выкарыстоўваліся дысцыпліна і абсалютнае падпарадкаванне. Крык на сабаку таксама часта разглядаўся як элемент дрэсіроўкі.

Адно з самых папулярных даследаванняў па тэорыі дамінавання датуецца 1990 годам. На кнігу Джона Фішэра «Думаць як сабака» дагэтуль арыентуюцца некаторыя ўладальнікі сабак. Але з часу яе распрацоўкі прайшло больш за трыццаць гадоў. Апошнія даследаванні паводзін сабак цалкам супярэчаць тэорыям гэтай кнігі. Сам Джон Фішэр у канцы жыцця адмовіўся ад сваіх поглядаў на тэорыю дамінавання. Сёння мы ведаем, што аверсіўныя метады даюць дрэнны эфект, і замест таго, каб крычаць, лепш выкарыстоўваць станоўчае падмацаванне.

Як зрабіць сабаку больш паслухмяным? Метады замест крыку

Замест таго, каб крычаць на сабаку, мы павінны заваяваць яго давер і навучыцца бавіць час з гадаванцам.

  1. Вывучэнне «нямых» сігналаў, якія выдае ваш сабака, — першы крок да поспеху. Калі шчанюк круціцца па коле пасля ежы, ён, хутчэй за ўсё, шукае месца для дэфекацыі. Некаторыя сабакі нягучна брэшуць ля дзвярэй або даюць гаспадару значна больш тонкія сігналы. Гэта датычыць як пытанняў гігіены, так і іншых аспектаў жыцця.

  2. Замест таго, каб крычаць на сабаку, лепш правесці адказнае, паслядоўнае навучанне. Сабака лепш за ўсё рэагуе на станоўчае падмацаванне, а не на страх. Ён павінен выказаць жаданне супрацоўнічаць. Метад пазітыўнага падмацавання можа ўключаць слоўную пахвалу, пачастункі і сумесныя гульні. Дзякуючы ім мы можам выпрацаваць у сабакі станоўчыя звычкі і зрабіць яго больш паслухмяным.

  3. Метад умацавання стасункаў са сваім гадаванцам, які асабліва любяць актыўныя апекуны ў Еўропе і Злучаных Штатах, — дог-трэкінг. Гэта спартыўныя пешыя паходы па перасечанай мясцовасці ў суправаджэнні чатырохногіх сяброў. Для гэтага ўладальнік выкарыстоўвае спецыяльны мяккі трос, які мацуецца да паясной папругі. Галоўная ідэя такога баўлення часу — гэта цесны кантакт з жывёлінай. Калі сабака вядзе цябе па перасечанай мясцовасці, пераадольвае цяжкасці і нават дапамагае, ты пачынаеш больш разумець сваю жывёліну, а яна — цябе. Такі спартыўны шпацыр можна спалучаць з дрэсіроўкай і гульнямі. Ёсць і шэраг іншых відаў актыўнай дзейнасці, якія могуць стаць прыемнай забаўкай як для сабакі, так і для яго ўладальніка.

Чытайце яшчэ:

Да і пасля: як жыве сабака, які страціў гаспадароў з-за абстрэлу Львоўшчыны

У Фінляндыі запрацаваў абавязковы рэгістр сабак

Ці можна карміць свайго гадаванца толькі сухімі кармамі? Адказ розны для катоў і сабак

Каментары7

  • Жвір
    14.06.2023
    Што гэта за собака, які сікае ў хаце ? У мяне дварняка быў, маленькі, як мо два каты, ніколі не нарабіў нават у пад'ездзе. Будзе скуліць пад дзвярыма, прысьпешваць такім чынам, але не нарабіў ніколі. А калі што пагрыз быў, дык нейкім чынам ведаў, што нашкодзіў, і звычайна вінавата апускаў галаву, і некуды сыходзіў, ці то на балкон, ці то ў іншы пакой, не чакаў на рэакцыю. Потым, цераз невялікі час, з'яўляўся на вочы, і такі, кшталту, ну, што тут у вас ізноў? ах! у зэдліка нага пагрызена крыху ? і хто ж гэта мог нарабіць, нікога ня бачыў у вашу адсутнасьць... і т.д. На крык вядома не рэагаваў, а вось на інтанацыю - лёгка. Узяў некалі быў звычку звонка брахаць у пад'ездзе пад дзьвярыма, каб яму хутчэй дзьверы адчынілі. Вядома, ён зьбягаў уніз раней за мяне, і покі я падыходзіў, ён звонка, з эхам, не даваў пад'езду сумаваць. Дык мне было дастаткова колькі разоў выказаць яму сваю незадаволенасьць (без крыку), і ён забыў на тую звычку. Вой, шмат магу апавядаць, ня ведаю больш разумнай сабакі, за мяне ён дакладна быў разумнейшы, а я вельмі разумны.:)
  • Казік
    14.06.2023
    Крычаць на сабаку гэта як размахваць рукамі падчас размовы па тэлефоне.
  • Казік
    15.06.2023
    Жвір, жывёлы любяць логіку і паслядоўнасць - тады яны кемяць правілы гульні і таксама паводзяць сябе як разумныя.
    Калі сабака нервовая, непаслухмяная, агрэсіўная, сцыцца, срэцца і ўсё грызе дзе заўгодна - гэта дыягназ гаспадару, ён альбо гістэрык з нестабільным настроем, альбо занадта мягкі і непатрабавальны.

Цяпер чытаюць

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў2

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары дамоў па вуліцы Сямёнава ў Мінску часова адстаялі сваё жыллё2

Беларусы напісалі ў Канстытуцыйны суд больш за 113 скаргаў. Міклашэвіч: Прыдатныя толькі 5% з іх

Праблемы з візамі на канцэрт Каржа ў Варшаве — беларусы атрымліваюць адмовы па незразумелых прычынах14

Трамп патлумачыў кіраўніку НАТА, чаму ЗША патрэбная Грэнландыя10

«Няскоранае пакаленне». Выйшла кніга аб рэпрэсаваных студэнтах4

Чыноўніца Гомельскага аблвыканкама ў размове з блогерам прызналася ў палітычных чыстках2

«А мяне за што?» І купцы са Смаленска, якія нахабна збіваюць кошт дзедавай хаты — страшная кніга пра наступствы5

«Культура і мастацтва» правяла на пенсію галоўную рэдактарку. Ні слова па-беларуску16

У Іспаніі знайшлі фрагменты костак самага старажытнага з вядомых у Заходняй Еўропе людзей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў2

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць