Свет

Усю ўсходнюю мяжу Польшчы будуць ахоўваць масіўныя назіральныя аэрастаты. Іх радары пакрываюць Гродна і Брэст

Расказваем, што яны могуць і дзе менавіта будуць размяшчацца.

Стацыянарны аэрастат назірання ад амерыканскай кампаніі Lockheed Martin. Фота: U.S. Army, Getty Images

Польшча збіраецца размясціць некалькі вялізных стацыянарных аэрастатаў назірання на ўсёй сваёй усходняй мяжы. Іх радары ахопяць да 100 кіламетраў тэрыторыі Беларусі і Украіны. 

Пра гэта днямі паведаміў партал Polon.pl і іншыя польскія медыя са спасылкай на Мінабароны Польшчы.

Так, Польшча ў рамках праграмы «Барбара» збіраецца закупіць і размясціць чатыры амерыканскія разведвальныя аэрастаты ўздоўж усёй усходняй мяжы, чый радыус назірання закранае Калінінградскую вобласць Расіі, Украіну і Беларусь (радары аэрастатаў цалкам пакрыюць Гродна і Брэст).

«Польскае Мінабароны апублікавала карту з інфармацыяй аб патэнцыяльных месцах размяшчэння чатырох аэрастатаў назірання. Гэта наступныя гарады:

  • Седльцы (65 кіламетраў ад Брэста);
  • Элк (65 кіламетраў ад Сувалкскага калідора);
  • Ілава (88 кіламетраў ад Калінінградскай вобласці Расіі);
  • Ніска (173 кіламетры ад Львова).

Галоўная перавага новых аэрастатаў перад звычайнымі радарамі наземнага базавання і маленькімі беспілотнікамі — гэта магчымасць кругласутачна адсочваць любыя паветраныя аб'екты, якія ляцяць вельмі хутка альбо на малой вышыні (як гэта было раней у выпадках з расійскай ракетай з Украіны, а таксама з беспілотнікам і верталётамі з Беларусі)», — піша Polon.pl.

Карта ад Мінабароны Польшчы, на якой паказаны патэнцыйныя месцы будучага размяшчэння новых амерыканскіх масіўных аэрастатаў назірання. Фота: Мінабароны Польшчы

Магчымымі пастаўшчыкамі такіх аэрастатаў могуць выступіць амерыканская абаронная кампанія Lockheed Martin, а таксама кампаніі Textron, TCOM і Norththrop Grumman.

Як паведамляюць польскія эксперты, новыя аэрастаты змогуць аўтаномна знаходзіцца ў паветры ад тыдня да месяца (у залежнасці ад мадэлі), а таксама назіраць за тэрыторыяй радыусам да 300 кіламетраў. Апроч таго, яны могуць несці груз вагой ад 20-ці кілаграмаў да некалькіх тон у выглядзе зброі, сродкаў сувязі і гэтак далей, а таксама паднімацца на вышыню да чатырох кіламетраў.

Нагадаем, што праз пастаянныя спробы незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы і наяўнасць у Беларусі некалькіх тысяч наймітаў ПВК «Вагнер» Польшча пачала істотна павялічваць колькасць сваіх вайскоўцаў побач з Беларуссю і нават прапрацоўвае план поўнага закрыцця мяжы.

У дадатак да гэтага польскія ўлады выказалі жаданне размясціць у сябе амерыканскую ядзерную зброю ў адказ на размяшчэнне такой жа ў Беларусі з боку Расіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр19

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Усе навіны →
Усе навіны

Малады чалавек упаў на рэйкі ў метро. На платформу яго паднялі відавочцы ВІДЭА

Ці можна забраніраваць сабе месца на могілках пры жыцці, ці можна развеяць прах і колькі ў сярэднім каштуе пахаванне ў Беларусі?7

«Сяджу і разумею, што нічога не разумею». Расійская актрыса, запрошаная ў Купалаўскі тэатр, расказала пра беларускамоўны рэпертуар12

Вучыч пракаментаваў 100-тысячны пратэст у Бялградзе8

«Трамп — эта ўхадзяшчая вешч, а каханне — вечнае». Павел Гарадніцкі распавёў пра новы альбом РСП5

У Трампа патлумачылі рашэнне спыніць фінансаванне «Голасу Амерыкі»15

У агні і цісканіне на дыскатэцы ў Паўночнай Македоніі загінулі найменей 50 чалавек1

Зянон Пазняк: Ні беларусам, ні асабліва ўкраінцам нельга ахайваць Трампа252

Лойка пра будучага пераемніка Лукашэнкі: Адчуваецца, што дзядуля рыхтуецца, прыкідвае і глядзіць варыянты17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр19

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць