Вяскоўка выклала ў тыкток песню пра «Белую Русь». Ябацька абурылася, што тая недастойная выконваць патрыятычныя песні
Ала — простая жанчына з Докшыцкага раёна, што на Віцебшчыне. У тыктоку яна дзеліцца будзённым — якую касметыку мае, што з прадуктаў купіла.

Часам падпявае любімым песням. І запісвае адказы хэйтарам: маўляў, не падабаецца, як я выгляджу, не глядзіце.
У адным з відэа жанчына падпявала вядомай песні Анжалікі Агурбаш «Белая Русь». Нечакана яно сабрала 10 мільёнаў праглядаў.
Сярод тых, хто пабачыў ролік, была і ябацька, якая не вытрымала і запісала адказ.
«Мне ёсць справа, бо гэта жанчына падпявае беларускай песні… Гэта песня патрыятычная, і яе спяваюць на вялікія дзяржаўныя святы. А такая падача гэтай песні — гэта поўнае абясцэньванне культуры Беларусі, бо гэта песня пра беларускі народ»,
— абурылася Алена, у акаўнце якой напісана «люблю бульбу і сала» і стаіць чырвона-зялёны дзяржаўны сцяг.
2 часть
«Я лічу: жыць у маленькім горадзе, выкладаць такое, не сачыць за сабой і сваім жыллём — гэта ненармальна», — працягвае.
Алена кажа, што ёй стала сорамна, што жанчына, «маючы такі неахайны выгляд» і беспарадак дома, спявае беларускую песню. І дадае, што няпраўда, быццам яна зайздросіць яе падпісчыкам. «Не хачу, каб мяне называлі беларускі хагі-вагі». Хоць Алена і не хавае: прыемна, што пасля гэтых відэазваротаў падпісчыкаў у яе стала болей.
На тыкток Алы з Докшыцкага раёна падпісана больш за 16 тысяч чалавек. Жанчына расказвала сваім падпісчыкам, што па іх парадзе схадзіла да стаматолага і пачула, што, каб зрабіць ёй зубы, трэба 2 тысячы рублёў — вялікая для яе сума.
Многія каментатары пішуць, што з цікавасцю сочаць за відэа гэтай простай жанчыны з раёна.
-
«Гэта не маё, гэта сябра». Беларус здымае рэакцыю ахоўнікаў метро на фалаімітатары ў заплечніку — відэа збіраюць мільёны праглядаў
-
Сем тыпаў «п’янай асобы»: кім вы становіцеся пад уздзеяннем алкаголю і што гэта азначае?
-
У Сан-Францыска жыве кот, якога завуць Беларусь. Прытым гаспадыня яго — звычайная амерыканка
Каментары
Частичный съемный протез стоит вменяемых денег, ей соврали!