Свет1010

У Славакіі найбольш галасоў набралі папулісты экс-прэм'ера Фіца

На выбарах у Славакіі, паводле папярэдніх вынікаў пасля падліку амаль усіх галасоў, перамогу атрымала папулісцкая партыя экс-прэмʼера Роберта Фіца.

Роберт Фіца прыбывае ў штаб-кватэру сваёй партыі, 30 верасня 2023 г. Фота: Darko Bandic / AP Photo

Па выніках апрацоўкі больш як 99% пратаколаў, больш за ўсё галасоў атрымала Smer-SD («Кірунак — сацыял-дэмакратыя») былога прэмʼера Роберта Фіца — 23%.

На другім месцы апынулася ліберальная «Прагрэсіўная Славакія» Міхала Шымечкі з 18%. 

На трэцім месцы — сацыял-дэмакратычная партыя «Голас» экс-прэмʼера Петэра Пелегрыні з 15%.

Акрамя таго, у парламент праходзяць кансерватары, хрысціянскія дэмакраты, нацыяналісты і яшчэ адна ліберальная партыя. Палітычны ландшафт у Славаччыне даволі моцна фрагментаваны.

Прарасійскія неафашысты з «Народнай партыі «Наша Славаччына» Марціна Катлебы, якія раней былі рэпрэзентаваныя ў парламенце, на гэты раз не набралі нават 1% галасоў.

Роберт Фіца падчас перадвыбарчай кампаніі казаў, што ў выпадку ягонай перамогі Славакія больш не пашле Украіне «ніводнага патрона». Фіца таксама выступаў супраць уступлення Украіны ў НАТА. Аднак падчас свайго ранейшага кіравання Фіца заставаўся ў рэчышчы агульнаеўрапейскай палітыкі.

5 гадоў таму Роберт Фіца быў вымушаны сысці ў адстаўку з паста прэм'ера пасля забойства журналіста Яна Куцыяка і ягонай нявесты. Журналіст займаўся расследаваннямі карупцыі і магчымымі сувязямі славацкіх палітыкаў якраз з кіруючай партыі з італьянскай мафіяй.

Тады па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі памяці, якія пазней перараслі ў масавыя пратэсты з патрабаваннем адстаўкі кабінета міністраў.

Новы ўрад могуць сфарміраваць партыя Фіца, сацыял-дэмакраты Пелегрыні і нацыяналісты. Калі гэта ім не ўдасца, то можа ўзнікнуць кааліцыя лібералаў, сацыял-дэмакратаў і кансерватараў.

Каментары10

  • РукаТвар
    01.10.2023
    Прарасійская партыя Smer-SD - гэта чытаць як нкусаўскі “смерш” ці рускі “смурод”? Проста дзіўлюся якая кароткая памяць у славакаў, яны забыліся не толькі пра забойствы сваіх журналістаў і карупцыйныя схемы, але і пра рускія танкі.
  • Юрген
    01.10.2023
    не розумію....як люди які живуть в ЄС,отримують величезні дотації з Брюсселю,можуть голосувати за проросійське говно? думають в Таможенном Союзе для них буде рай??про що ці словаки думають і чим?
  • Так
    01.10.2023
    Фіца былы член Камуністычнай партыі, цяпер сацыял-дэмакрат, прарасійскі, класічны набор.

Цяпер чытаюць

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»3

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»

Усе навіны →
Усе навіны

Меркель: Трамп зачараваны пуцінскай Расіяй11

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну22

Клімат Беларусі становіцца цяплейшым хутчэй, чым у большасці краін свету8

Буйному дыспетчару таксі забаранілі працу ў Беларусі4

Марзалюк: Герб Пагоня ніколі не быў забаронены!29

Зяленскі зацвердзіў групу, якая будзе весці мірныя перамовы3

Што зменіцца для маркетплэйсаў і калі ўвядуць аплату толькі безнаяўнымі? Расказалі ў міністэрстве

Павел Дураў пакінуў Францыю і адправіўся ў Дубай па дазволе суда5

Туск пра выхад Сабаленкі і Андрэевай у фінал Індыян-Уэлса: Расія і Беларусь перамаглі Польшчу і ЗША. Я не рады4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»3

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць