Спорт

Самым высокааплатным спартсменам у свеце прызналі Крышціяну Раналду — зарабляе $5 мільёнаў штотыдзень

Часопіс Forbes апублікаваў свежы рэйтынг.

Крышціяну Раналду. Фота YASSER BAKHSH/GETTY IMAGES

39-гадовы футбаліст саудаўскага «Аль‑Насра» і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду за год зарабіў за год $260 мільёнаў, з якіх $200 мільёнаў склала яго зарплата, а $60 мільёнаў — даходы ад рэкламных кантрактаў.

Другім стаў 29-гадовы іспанскі гальфіст Джон Рам з прыбыткам $218 мільёнаў. На трэцім месцы футбаліст «інтэр Маямі» Ліянэль Месі ($135 мільёнаў).

У топ‑10 таксама ўвайшлі:

4. Леброн Джэймс (баскетбол, «Лос-Анджэлес Лейкерс») — $128,2 мільёна.

5. Яніс Адэтакунба (баскетбол, «Мілуокі Бакс») — $111 мільёнаў.

6. Кіліян Мбапэ (футбол, «ПСЖ») — $110 мільёнаў.

7. Неймар (футбол, «Аль‑Хіляль») — $108 мільёнаў.

8. Карым Бензема (футбол, «Аль‑Ітыхад») — $106 мільёнаў.

9. Стэфэн Кары (баскетбол, «Голдэн Стэйт Уорыярз») — $102 мільёны.

10. Ламар Джэксан (амерыканскі футбол, «Балтымор») — $100,5 мільёна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»13

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»

Усе навіны →
Усе навіны

Марзалюк пра адносіны з жонкай: Хаджу на задніх лапах11

Меркель: Трамп зачараваны пуцінскай Расіяй11

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну22

Клімат Беларусі становіцца цяплейшым хутчэй, чым у большасці краін свету8

Буйному дыспетчару таксі забаранілі працу ў Беларусі4

Марзалюк: Герб Пагоня ніколі не быў забаронены!29

Зяленскі зацвердзіў групу, якая будзе весці мірныя перамовы3

Што зменіцца для маркетплэйсаў і калі ўвядуць аплату толькі безнаяўнымі? Расказалі ў міністэрстве

Павел Дураў пакінуў Францыю і адправіўся ў Дубай па дазволе суда5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»13

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць