Грамадства3333

Ці можна перамагчы дыктатуру мірнымі пратэстамі ў 21 стагоддзі? Разважае Фрыдман

У новым выпуску ТОКу гісторык і аналітык Аляксандр Фрыдман тлумачыць, чым адрозніваюцца мірныя пратэсты ў Беларусі ад іншых.

На погляд Аляксандра Фрыдмана, паражэнне пратэстаў у Беларусі не значыць, што мірны пратэст не можа ў прынцыпе перамагчы.

Ёсць розныя дыктатуры, розныя чалавечыя фактары. Хапае прыкладаў, калі дыктатура была пераможаная такім чынам.

Але ў выпадку Лукашэнкі, адзначае аналітык, «відавочна, што яго перамагчы мірнымі пратэстамі было немагчыма». І гэта звязана з асаблівасцямі самога дыктатара.

«Калі паглядзець на іншых дыктатараў, то большасць з іх у такіх умовах селі б за стол перамоваў, пачалі размаўляць і шукаць нейкі кампраміс. <… > Але Лукашэнка — чалавек, які не схільны да кампрамісаў.

Тут адыгралі ролю яго асаблівасці. Гэта чалавек, які гатовы ісці да канца. Для якога ўлада — усё. Ён не можа ўявіць свайго існавання па-за межамі гэтай улады. Таму адказ гэтага рэжыму быў відавочны».

@tokbelarus Ці можна перамагчы дыктатуру мірнымі пратэстамі ў 21 стагоддзі? Разважае Фрыдман #политика #беларусь #беларусьновости #новостибеларуси #лукашенко ♬ snowfall (Sped Up) - Øneheart & reidenshi

На погляд Фрыдмана, у 20-м годзе Лукашэнка, напэўна, быў гатовы ісці яшчэ далей:

«Калі б спатрэбілася падаўляць пратэсты больш жорстка, крывава, ён напэўна, пайшоў бы такім шляхам».

Фрыдман адзначае, што ў свеце заўважны трэнд на змяншэнне колькасці дэмакратычных краін, а змаганне з дыктатурамі ніколі не было лёгкім: «Дыктатары прыходзяць да ўлады не для таго, каб іх звяргалі. Яны прыходзяць да ўлады і адразу выбудоўваюць сістэму такім чынам, каб заставацца пры ўладзе як мага даўжэй».

Глядзіце цалкам:

Каментары33

  • Acab
    16.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Винтовка рождает власть. Мао.
    16.06.2024
    " Насилие- повивальная бабка истории",- Карл Маркс. Либеральных болтунов в топку. От их 30- летней болтовни в Беларуси ничего хорошего не получилось. " Большие батальоны всегда правы",- Наполеон.
  • Дыктатура
    16.06.2024
    Тут справа ня толькі ў Хітразачосаным. Ён сабраў абапал сябе кагорту якая таксама не ўяўляе сябе без лампасаў і Ордэна Кукурузава. Ентыя з умяцінай ад фуражкі насматрэліся коміксаў:
    "Никто не даст нам избавленья
    Ни бог, ни царь и не герой
    Добьемся мы освобожденья
    Своею собственной рукой..."
    І счытаюць што відуць свяшчэнную барбу за права: "А нам січас не да законав"...
    Таму апеліраваць на гуманізм, рацыянальнасць і якіясь маральныя прынцыпы - безсэнсоўна.
    Гэта рэлігійная секта - атэістаў з праваслаўнай арыентацыяй. І дастаткова наведаць Курапаты каб зразумець што ім начхаць сколькі адправіць на той свет. Галоўнае што па целіку пакажуць у улюблёнай праграме: “заряд энергии и решительности”... Калі хто хоча паўдзельнічаць у масоўцы: "Галасуй, не галасуй усё адно палучыш ...й", хай ведае што мазахізм падтрымлівае 3-4% насельніцтва

Цяпер чытаюць

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары дамоў па вуліцы Сямёнава ў Мінску часова адстаялі сваё жыллё2

Беларусы напісалі ў Канстытуцыйны суд больш за 113 скаргаў. Міклашэвіч: Прыдатныя толькі 5% з іх

Праблемы з візамі на канцэрт Каржа ў Варшаве — беларусы атрымліваюць адмовы па незразумелых прычынах14

Трамп патлумачыў кіраўніку НАТА, чаму ЗША патрэбная Грэнландыя10

«Няскоранае пакаленне». Выйшла кніга аб рэпрэсаваных студэнтах4

Чыноўніца Гомельскага аблвыканкама ў размове з блогерам прызналася ў палітычных чыстках2

«А мяне за што?» І купцы са Смаленска, якія нахабна збіваюць кошт дзедавай хаты — страшная кніга пра наступствы5

«Культура і мастацтва» правяла на пенсію галоўную рэдактарку. Ні слова па-беларуску16

У Іспаніі знайшлі фрагменты костак самага старажытнага з вядомых у Заходняй Еўропе людзей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць