Грамадства

БДУІР завяршыў набор платнікаў. Сярэдні бал усяго на 13 меншы, чым на бюджэт

Самыя высокія прахадныя балы на платную форму 359 балаў і 350 балаў.

Ілюстрацыйнае фота

БДУІР расказаў аб завяршэнні набору на платную форму навучання. Залічана больш за 900 студэнтаў-платнікаў, піша Devby.io.

Сёлета на дзённую платную форму навучання было пададзена 994 заявы. Рашэннем прыёмнай камісіі да залічэння на першы курс рэкамендавана больш за 900 абітурыентаў.

Самыя высокія прахадныя балы на платную форму — на спецыяльнасцях «Праграмная інжынерыя» (359 балаў) і «Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання» (350 балаў) факультэта камп'ютарных сістэм і сетак. І на спецыяльнасць «Праграмная інжынерыя» на факультэце камп'ютарнага праектавання (343 балы).

На завочную скарочаную форму атрымання адукацыі на ўмовах аплаты сёлета да залічэння рэкамендавана больш за 500 выпускнікоў каледжаў.

На дыстанцыйную і завочную платную формы навучання залічаны ўсе абітурыенты, якія падалі заяву.

Гэтым летам прыём дакументаў на ўсе формы навучання ўжо скончаны. Усяго ў 2024 годзе ў БДУІР падалі заявы каля 3300 чалавек. Сярод іх два абітурыенты, якія набралі 400 балаў.

Сярэдні бал залічаных абітурыентаў па дзённай форме атрымання адукацыі склаў: за кошт сродкаў бюджэту — 344 балаў, на ўмовах аплаты — 331 бал. З балам 300 і вышэй дакументы падалі 1 793 чалавекі. Палова тых, хто падаў дакументы —дзеці з рэгіёнаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр25

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Усе навіны →
Усе навіны

Калі зноў пацяплее? Чакаць засталося нядоўга

Што будзе «чырвонымі лініямі» для Украіны пры заключэнні перамір'я

«Мне патрэбна апазіцыйная кватэра для сустрэч з рэвалюцыянерамі». Андрэю Павуку нечакана сталі пісаць рыэлтары — ён троліць у адказ7

Сугак расказала, як у Берліне сусед выклікаў на яе паліцыю20

«Мы вінаватыя. У гэтай вайне ёсць і наша віна». Журналісты Washington Post пабывалі ў Гомельскай вобласці30

Гірын, Буры і нават Кныровіч адрэагавалі на артыкул пра самую модную пару беларускай апазіцыі41

«Забойства на вуліцы Макаёнка». Штучны інтэлект ці чалавек напісалі новы беларускі дэтэктыў?3

Аэрапорт Львова могуць адкрыць ужо ў канцы вясны3

Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?115

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр25

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць