Грамадства9898

Трэцім затрыманым адэптам «рускага свету» стаў карэспандэнт «Рэгнума» ў Беларусі Сяргей Шыптэнка

На сайце імперскага партала «Рэгнум» з'явілася паведамленне аб затрыманні ў Беларусі яшчэ аднаго аўтара, Сяргея Шыптэнкі. Ён прадстаўлены як «карэспандэнт Рэгнума».

Каментуючы затрыманне сваіх паплечнікаў Паўлаўца і Алімкіна, Шыптэнка «папярэджваў» беларусаў: «Ссумаваліся па ветлівых людзях».

«Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь у рамках расследавання крымінальнай справы па ч. 1 арт. 130 КК РБ затрыманы Сяргей Шыптэнка, грамадзянін РБ, які пастаянна пражывае ў Мінску.

Ён падазраецца ў здзяйсненні наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне ў розных груп насельніцтва Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці, а таксама варожасці па прыкметах нацыянальнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, якія выявіліся ў падрыхтоўцы і размяшчэнні ў інтэрнэце артыкулаў пад псеўданімам Артур Грыгор'еў.

У цяперашні час з удзелам падазраванага праводзяцца следчыя дзеянні», — паведамляецца на сайце СК.

* * *

Шыптэнка, як і Алімкін, колішні выпускнік Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, мае сваякоў ва Украіне. 

У адрозненне ад затрыманых аднадумцаў, Шыптэнка падпісваўся на «Рэгнуме» уласным імем. 

Чырвонай стужкай праз яго публікацыі праходзіла ідэя аб «сепаратным» характары беларускай дзяржаўнасці і патрэбе «уз'яднання» з Расіяй. 

Сёлетні «Дзень вышыванкі» у Мінску Шыптэнка параўнаў з прымусовымі мерапрыемствамі часоў нямецкай акупацыі. 

«Далей падаць няма куды. Альбо мы адновім краіну, уз'яднаемся і адродзімся, альбо будзем праклятыя назаўжды, загінем у пакутах і станем гноем», — так ён апісваў перспектыву беларуска-расійскіх адносінаў у сваіх матэрыялах. 

Каментары98

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Новы беларускі анекдот пра памер2

Памежны камітэт расказаў сваю версію закрыцця беларуска-латвійскай мяжы

Расіянін паспрачаўся, што прысядзе 2 тысячы разоў. Заклад ён выйграў, але ў яго сталі ныркі4

Павел Дураў падзякаваў французскім следчым3

Пажар у Ikea ў Вільні ажыццявілі падлеткі з Украіны па замове расійскіх спецслужбаў6

Прэзідэнт ЗША папулярны як ніколі35

У Беларусі зафіксаваны першы выпадак смерці дзіцяці ад вэйпу2

Ягор Крыд сцвярджае, што яму не дазваляюць выступіць у Мінску8

У Еўрапарламенце запатрабавалі ад ЗША вярнуць Францыі статую Свабоды5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць