Свет11

Ізраіль аднавіў удары па аб'ектах ХАМАС у сектары Газа

Ізраільскія вайскоўцы ў ноч на аўторак аднавілі ўдары па аб'ектах групоўкі ХАМАС у сектары Газа пасля загаду кіраўніцтва краіны. Улады Газы паведамляюць пра дзясяткі загінулых у выніку абстрэлаў, піша Бі-бі-сі.

Фота: Jehad Alshrafi / AP

«У адпаведнасці з рашэннем палітычнага эшалона, ЦАХАЛ і Шын-Бэт наносяць масіраваныя ўдары па аб'ектах тэрарыстаў, якія належаць тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС у сектары Газа», — гаворыцца ў сумеснай заяве Арміі абароны Ізраіля і Службы бяспекі Шын-Бэт.

У паведамленні канцылярыі прэм'ер-міністра Ізраіля адзначаецца, што Біньямін Нетаньяху і міністр абароны Ісраэль Кац аддалі распараджэнне вайскоўцам «прыняць рашучыя меры» супраць ХАМАС.

«Гэта адбылося пасля неаднаразовай адмовы ХАМАС вызваліць нашых закладнікаў, а таксама адмовы ад усіх прапаноў, атрыманых ад спецпасланніка прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа і пасярэднікаў, — заявіў офіс Нетаньяху. — Зараз ЦАХАЛ атакуе цэлі тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС па ўсім сектару Газа для дасягнення мэтаў вайны, вызначаных палітычным кіраўніцтвам, уключаючы вызваленне ўсіх нашых закладнікаў, жывых і мёртвых».

Высокапастаўлены прадстаўнік ХАМАС заявіў агенцтву Reuters, што Ізраіль у аднабаковым парадку спыняе дзеянне пагаднення аб спыненні агню, якое ўступіла ў сілу 19 студзеня.

Прадстаўнік падкантрольнага ХАМАС Агенцтва грамадзянскай абароны Газы Махмуд Басал паведаміў, што ў выніку серыі авіяўдараў і артылерыйскіх абстрэлаў загінулі прынамсі 66 чалавек і больш за 150 пацярпелі.

Reuters паведамляе са спасылкай на медыкаў у Газе пра гібель 100 чалавек, у тым ліку дзяцей. Пацвердзіць дакладнасць гэтых дадзеных пакуль немагчыма.

Прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Лівіт заявіла ў эфіры Fox News, што Ізраіль загадзя папярэдзіў амерыканскую адміністрацыю аб ударах па цэлях у Газе.

«Як ясна даў зразумець прэзідэнт Трамп, ХАМАС, хусіты, Іран, усе тыя, хто імкнецца тэрарызаваць не толькі Ізраіль, але і Злучаныя Штаты Амерыкі, заплоцяць за гэта», — сказала яна.

Першы этап перамір'я, заключанага пры пасярэдніцтве Катара, Егіпта і ЗША, уступіў у сілу 19 студзеня пасля больш чым 15 месяцаў баявых дзеянняў у сектары Газа, якія пачаліся пасля нападу ХАМАС на Ізраіль.

Тэрмін першага этапу пагаднення скончыўся 1 сакавіка. Меркавалася, што да гэтага моманту ўмовы другой фазы перамір'я будуць узгодненыя, аднак гэтага не адбылося.

Каментары1

  • политзек
    18.03.2025
    Очень жаль, что это соглашение вообще было подписано.
    с раковой опухолью невозможно договориться, она не рассосется..
    её можно только вырезать, чаще всего с какими-то здоровыми прилегающими тканями, увы... но по другому - НИКАК.

Цяпер чытаюць

Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта14

Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта

Усе навіны →
Усе навіны

Настаўніца расказала, як педагогі вымушаны справаздачыцца за паездкі за мяжу6

Ізраіль аднавіў удары па аб'ектах ХАМАС у сектары Газа1

Трамп заявіў, што «многія элементы» мірнага пагаднення ўжо ўзгодненыя3

Лойка: Калаўр мог спрачацца і адвакатаваць такія рэчы, пра якія ніхто іншы заікнуцца не мог7

Распавядаем, што за новую зброю ўжылі ў Сербіі для разгону пратэстаў. Яна ўжо ёсць у Расіі7

Тэлетрансляцыя са стадыёна ў Мінску, які ў 2021 годзе адкрываў Лукашэнка, «небяспечная для здароўя аператараў»1

Венгрыя пагадзілася працягнуць санкцыі супраць Расіі пасля званка Рубіа3

Палітзняволеная Антаніна Канавалава расказала, што ёй прапаноўваў ГУБАЗіК пасля яе вызвалення3

Магілёўскі кандуктар забаўляе пасажыраў песнямі ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта14

Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць