Культура

Ад 5 красавіка — выстава «Колер Беларусі» памяці Міхала Анемпадыстава

5 красавіка ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47) а 18-й адкрыецца выстава, прысвечаная 55-годдзю з дня нараджэння Міхала Анемпадыстава.

«Колер Беларусі» — захапляльнае падарожжа ў Беларусь праз гісторыю і сучаснасць колераў. Гэта адна з першых спробаў прадставіць беларускую мінуўшчыну і сучаснасць праз яе яскравыя колеры і адценні, прыродныя структуры, народжаныя пад уздзеяннем трох стыхій.

Гэтая кніга стала апошняй вялікай працай выбітнага дызайнера, мастака і паэта. Яна не толькі адкрывае новыя веды пра колеры, але і вучыць «думаць вачыма». «На маю думку, гэта ўсё можна чытаць невербальна. Проста разглядаць гэтыя карцінкі на ўзроўні пачуццяў і асацыяцый, упадабанняў. Ці наадварот, штосьці можа не падабацца. Гэта цікавы і патрэбны занятак, якім мы рэдка займаемся. Мы развучыліся думаць вачыма …»- распавядаў Міхал Анемпадыстаў.

На выставе можна пабачыць візуальную частку гэтага даследвання — аб’екты, якія з’яўляюцца носьбітамі ўлюбёных колераў беларускай культурнай традыцыі.

Міхал Анемпадыстаў — мастак, дызайнер і паэт. Яго не стала 24 студзеня 2018. Ягоныя вершы, праспяваныя ў Народным альбоме і «Новым небам», сталі народнымі, улюбёнымі.

Выстава будзе працаваць да 16 красавіка ад 11.00 да 19.00 штодня, акрамя панядзелка.

Цана білета:

поўны — 5 руб.
ільготны — 2 руб.

Даведкі па нумарах: (017) 235-03-31, 243-24-68.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»13

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»

Усе навіны →
Усе навіны

Марзалюк пра адносіны з жонкай: Хаджу на задніх лапах11

Меркель: Трамп зачараваны пуцінскай Расіяй11

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну22

Клімат Беларусі становіцца цяплейшым хутчэй, чым у большасці краін свету8

Буйному дыспетчару таксі забаранілі працу ў Беларусі4

Марзалюк: Герб Пагоня ніколі не быў забаронены!29

Зяленскі зацвердзіў групу, якая будзе весці мірныя перамовы3

Што зменіцца для маркетплэйсаў і калі ўвядуць аплату толькі безнаяўнымі? Расказалі ў міністэрстве

Павел Дураў пакінуў Францыю і адправіўся ў Дубай па дазволе суда5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»13

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць