Свет3434

Цана нафты можа ўзляцець да нябёс, пасля таго як амерыканцы ракетным ударам забілі іранскага камандуючага

Пентагон пацвердзіў, што ракетны ўдар, у выніку якога быў забіты камандуючы сіламі спецыяльнага прызначэння «Аль-Кудс» Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (элітныя сілы УС Ірана) Касэм Сулеймані, быў здзейснены па распараджэнні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай у чацвер заяве прэс-службы амерыканскага вайсковага ведамства.

«Па распараджэнні прэзідэнта сілы ЗША пачалі рашучае дзеянне абарончага характару, каб абараніць асабовы склад ЗША за мяжой, забіўшы Касэма Сулеймані — кіраўніка сіл «Аль-Кудс» Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, унесеных ЗША ў спіс замежных тэрарыстычных арганізацый», — падкрэсліваецца ў дакуменце.

«Генерал Сулеймані актыўна працаваў над планамі нападу на амерыканскіх дыпламатаў і вайскоўцаў у Іраку і іншых краінах рэгіёну», — сцвярджае Пентагон.

«Сулеймані таксама ўхваліў напад на амбасаду ЗША ў Багдадзе, які меў месца на гэтым тыдні», — заявілі ў прэс-службе. «Гэты ўдар быў накіраваны на стрымліванне будучых планаў нападаў з боку Ірана», — дадалі ў вайсковым ведамстве.

Раней тэлеканал Sky News Arabia паведаміў, што ў выніку ракетнага ўдару ў раёне аэрапорта Багдада былі забітыя Сулеймані і намеснік кіраўніка іракскага шыіцкага апалчэння Абу Махдзі аль-Мухандзіс. Высокапастаўленыя вайскоўцы знаходзіліся ў калоне аўтамабіляў.

Паведамляецца, што ў аўтамабіль з Сулеймані і Мухандзісам ударылі дзве ракеты, яшчэ адна — у машыну з іх аховай.

Батальён «Аль-Кудс» — адна з найбольш баяздольных частак КВІР, якая актыўна ўдзельнічае ў ваенных канфліктах у Сірыі і Іраку. Лічыцца, што эфектыўнасць спецпадраздзялення шмат у чым вызначалася здольнасцямі яго камандуючага — генерала Касэма Сулеймані. Прадстаўнікі адміністрацыі ЗША раней заяўлялі, што лічаць Сулеймані тэрарыстам.

Знішчэнне Сулеймані стала адказам на атаку на пасольства ЗША ў Багдадзе. 1 студзеня амерыканскія ваенныя ўжылі слёзатачывы газ, каб разагнаць дэманстрантаў, якія, як паведамляе тэлеканал Al Arabiya, спрабавалі падпаліць дах будынка. Дзяржсакратар Майкл Пампеа заявіў, што за арганізацыяй нападу на пасольства стаіць Іран.

Адразу пасля навіны пра знішчэнне Сулеймані падскочылі цэны на нафту. Кошт ф'ючарса на нафту маркі Brent вырас на 2,84% — да $ 68,13, сведчаць звесткі таргоў Лонданскай міжкантынентальнай біржы ICE.

Калі Іран адкажа ўдарам на ўдар і адбудзецца эскалацыя канфлікту, нафта падаражэе яшчэ больш.

Каментары34

Цяпер чытаюць

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»13

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»

Усе навіны →
Усе навіны

Марзалюк пра адносіны з жонкай: Хаджу на задніх лапах11

Меркель: Трамп зачараваны пуцінскай Расіяй11

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну22

Клімат Беларусі становіцца цяплейшым хутчэй, чым у большасці краін свету8

Буйному дыспетчару таксі забаранілі працу ў Беларусі4

Марзалюк: Герб Пагоня ніколі не быў забаронены!29

Зяленскі зацвердзіў групу, якая будзе весці мірныя перамовы3

Што зменіцца для маркетплэйсаў і калі ўвядуць аплату толькі безнаяўнымі? Расказалі ў міністэрстве

Павел Дураў пакінуў Францыю і адправіўся ў Дубай па дазволе суда5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»13

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць