Усяго патроху11

У Італіі заўважылі птушку, акальцаваную ў Тураве

У Італіі мясцовы натураліст заўважыў і сфатаграфаваў птушку траўніка, акальцаванага ў беларускім Тураве. Пра гэта ён расказаў на сваёй старонцы ў сацсетцы, і пра гэты выпадак паведаміла найбуйнейшая ў краіне газета Repubblica, піша сайт «Беларусь и мир».

Той самы траўнік. Фота: Андрэа Сарэнціна

Андрэа Сарэнціна ўбачыў птушку ў нядзелю 9 сакавіка ў правінцыі Салерна, на пляжы Алівета паміж Сапры і Виламарэ ў заліве Палікастра на Тырэнскім моры. На лапках у яе былі кольцы і белая, трохі пажоўклая ад часу, бірка з добра бачным нават здалёку нумарам 597.

Па словах Андрэа, гісторыю гэтага траўніка яму раскрыў эксперт Адрыяна Таламелі, які займаецца пошукам і захаваннем даных пра птушак для Дзяржаўнага інстытута аховы і даследаванняў навакольнага асяроддзя ISPRA.

Выявілася, што птушка была пазначаная 9 чэрвеня 2019 года металічным кольцам з нумарам S10709 і белай біркай з нумарам 597 арнітолагам Паўлам Пінчуком з Тураўскай станцыі кальцавання птушак.

Фота: Андрэа Сарэнціна. Карта: Google

Акрамя таго, Адрыяна растлумачыў, што цяперашні выпадак — першы ў Італіі пацверджаны выпадак назірання траўніка, акальцаванага ў Беларусі.

Гэтая птушка, якую за колер ног таксама называюць яшчэ чырвананожкай, належыць да сямейства бакасавых. Навуковая яе назва — Tringa totanus. Дарослая асобіна дасягае велічыні да 30 см, размах крылаў — да 65 см, вага — да 170 г.

Траўнік сустракаецца па ўсёй Еўропе, жыве ля ўзбярэжжаў мораў і ля берагоў дробных вадаёмаў, у тым ліку на балотах і заліўных лугах. Узімку часта мігруе ў больш цёплыя паўднёвыя або прыбярэжныя рэгіёны.

Каментары1

  • Алесь
    18.03.2025
    беларускія птушкі адпачываюць у краінах НАТО і не хочуць ляцець у Сочы

Цяпер чытаюць

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам24

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Усе навіны →
Усе навіны

Маршрутка для тых, хто курыць, ці самагонны апарат на колах? У Бабруйску заўважылі незвычайнае аўто1

«Вельмі добрая і прадуктыўная». Трамп пракаментаваў сваю размову з Пуціным4

Якія назвы вуліц самыя папулярныя ў Беларусі?5

Пад Віцебскам інструктары ПВК «Вагнер» трэніруюць афрыканскіх байцоў кіраваць дронамі2

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна25

У Ленінградскай вобласці ўпаў вайсковы верталёт, ёсць загінулыя2

Парламент Германіі прыняў гістарычнае рашэнне3

У «Мінск-Свеце» зноў патоп: вада льецца з балконаў і затапляе пад'езды5

Стварыць уласны сайт для бізнэсу або блогу нашмат прасцей і танней, чым вы думаеце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам24

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць