Грамадства

У мастака Алеся Пушкіна прайшоў ператрус

А 2-й гадзіны ночы ў вёсцы Бобр, дзе жыве мастак, быў ператрус. Праводзілі яго ў хаце і ў майстэрні, паведамляе Беларускі фонд культурнай салідарнасці.

«Прыязджалі людзі з Гродзенскага СК і пяцёра амапаўцаў. Забралі тэлефоны і тэхніку ўсіх чальцоў сям'і. У майстэрні пашкодзілі карціны, пабілі шкло», — паведамляе БФКС.

Учора пракуратура Гродна завяла крымінальную справу за «рэабілітацыю і апраўданне нацызму» (частка 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі) супраць Алеся Пушкіна і кіраўніка прыватнай установы «Цэнтр гарадскога жыцця» (Гродна) Паўла Мажэйкі. 

Справа датычыць карціны аўтарства Пушкіна, якая была на выставе ў Гродне ў «Цэнтры гарадскога жыцця». Павел Мажэйка быў затрыманы, а Алесь Пушкін учора вечарам вярнуўся з Кіева ў Беларусь.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў3

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску паставілі помнік з імперскім арлом. Адкрываць прыехаў памочнік Пуціна ФОТЫ30

Беларускі брэнд прадае чэпчыкі і пінжакі з пупырыстага поліэтылену8

Адзін з беспілотнікаў упаў за 400 метраў ад маршруту Пуціна з Нова-Агарова ў Крэмль1

У Мінск вярнулася зіма

Нацыянальны мастацкі музей змяніў дызайн білетаў. Як вам?4

Жыхары дамоў па вуліцы Сямёнава ў Мінску часова адстаялі сваё жыллё3

Беларусы напісалі ў Канстытуцыйны суд больш за 113 скаргаў. Міклашэвіч: Прыдатныя толькі 5% з іх1

Праблемы з візамі на канцэрт Каржа ў Варшаве — беларусы атрымліваюць адмовы па незразумелых прычынах15

Трамп патлумачыў кіраўніку НАТА, чаму ЗША патрэбная Грэнландыя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў3

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць