Грамадства1010

Паглядзіце, якое сімпатычнае стварэнне ўнеслі ў Чырвоную кнігу Беларусі

У Чырвоную кнігу Беларусі ўнеслі каня Пржэвальскага.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя №9 ад 3 сакавіка, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Такім чынам, цяпер у Чырвонай кнізе Рэспублікі Беларусь будзе 203 віды дзікіх жывёл.

Конь Пржэвальскага — падвід дзікіх коней, якія жывуць у Азіі. У Беларусь гэтыя непарнакапытныя трапілі незвычайным шляхам. Упершыню іх заўважылі ў нашай краіне ў 2007 годзе ў Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку. Коні прыйшлі туды з украінскай часткі Чарнобыльскай зоны, куды іх яшчэ раней завезлі з запаведніка «Асканія-Нова» для стварэння прыроднай папуляцыі.

Гэты від назвалі ў гонар іх першаадкрывальніка — рускага падарожніка, географа і натураліста Мікалая Пржэвальскага.

У 1878 годзе ён вяртаўся з другой экспедыцыі па Цэнтральнай Азіі. На расійска-кітайскай мяжы адзін з купцоў падарыў яму шкуру і чэрап дзікага каня, здабытыя мясцовымі паляўнічымі-казахамі. Пржэвальскі вырашыў даследаваць прэзент і адправіў яго ў Заалагічны музей у Санкт-Пецярбургу. Там і высветлілася, што шкура і чэрап належаць раней невядомаму навуцы віду жывёл.

Каментары10

  • 1
    21.03.2023
    Anatol Starkou, Каго гэта хвалюе?? Лепш бы расказалі што-небудзь пра гэтых каней, раз бачылі іх у жывую
  • Anatol Starkou
    21.03.2023
    1, А ты ідзі Пазьняка чытай і не давай тут парады.

    На маёй старонцы ў ФБ у маіх фотаздымках аповяд пра Амерыку і яе коней.
  • Гэта абуральна !
    21.03.2023
    Anatol Starkou, што вы тут людзям тыкаеце ? Ідзіце на сваім фб людзям тыкайце, вы ня ў хлеў да коняў прыйшлі, а на НН,.. ды й коням таксама ня тыкайце.

Цяпер чытаюць

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна13

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння спікіраваў адразу на шэсць капеек3

Карпянкоў расказаў, як узмацнілі ахову калоній — «збегчы практычна немагчыма»9

Экс-аднаклубнік беларуса з Македоніі загінуў, калі ратаваў людзей з пажару начнога клуба, дзе загінулі 59 чалавек

Што ўказвае на высокую рызыку суіцыду ў чалавека, які пра гэта кажа? Адказвае псіхіятр4

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча13

Спіс мерапрыемстваў да Дня Волі на выгнанні3

Перасякаць мяжу Беларусі з Латвіяй можна будзе толькі аўтатранспартам

Трамп прызнаўся, што спрэчка з Зяленскім у Белым доме была часткай ціску на Украіну15

Настаўніца расказала, як педагогі вымушаны справаздачыцца за паездкі за мяжу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна13

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць