Усяго патроху

Суседзі дапамаглі хлопцу сабраць 37 тысяч даляраў, каб ён мог знайсці сяброў

Жыхар Тэхаса Брэнан Рэй выклаў у тыкток відэа, дзе да яго з нечаканай просьбай звярнуўся суседскі хлопчык. Ён сказаў, што яго завуць Шэйдан Уокер і ён шукае сяброў. З гэтага закруцілася цэлая гісторыя.

Калі сусед сказаў, што ўніз па вуліцы жывуць хлапчукі ягонага ўзросту, Шэйдан адказаў, што тыя здзекуюцца з яго і таму ён больш з імі не сябруе. Хлопчык спытаў, ці ёсць дзеці ў самога Брэнана, на што той адказаў, што мае толькі маленькага сына 2-х гадоў.

Кранутыя такім зваротам, суседзі вырашылі дапамагчы Шэйдану знайсці сяброў. На платформе GoFundMe яны абвясцілі збор сродкаў на суму 7 тысяч даляраў, але дзякуючы розгаласу ў тыктоку сабраць атрымалася на 30 тысяч даляраў болей.

Гэтыя грошы пойдуць на гульнявую сістэму, школьнае адзенне і, магчыма, на квіткі ў парк забаў для Шэйдана і яго будучых сяброў. Усе сродкі перададуць непасрэдна сям'і хлопчыка.

Каментары

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»13

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»

Усе навіны →
Усе навіны

Марзалюк пра адносіны з жонкай: Хаджу на задніх лапах11

Меркель: Трамп зачараваны пуцінскай Расіяй11

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну22

Клімат Беларусі становіцца цяплейшым хутчэй, чым у большасці краін свету8

Буйному дыспетчару таксі забаранілі працу ў Беларусі4

Марзалюк: Герб Пагоня ніколі не быў забаронены!29

Зяленскі зацвердзіў групу, якая будзе весці мірныя перамовы3

Што зменіцца для маркетплэйсаў і калі ўвядуць аплату толькі безнаяўнымі? Расказалі ў міністэрстве

Павел Дураў пакінуў Францыю і адправіўся ў Дубай па дазволе суда5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»13

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць