Грамадства

Былога выкладчыка БДУІР Мікалая Банькова асудзілі да 4 гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе 28 ліпеня абвясцілі прысуд 52-гадоваму Мікалаю Банькову — чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) за тры данаты, якія мужчына зрабіў у жніўні 2020 года. Крымінальную справу разглядала суддзя Святлана Бандарэнка, піша «Вясна».

Мікалай Банькоў — былы выкладчык кафедры сувязі БДУІР. Гэта кафедра прызначаная для падрыхтоўкі кадравых афіцэраў для Узброеных сіл і іншых сілавых структур і ведамстваў Рэспублікі Беларусь.

Мужчыну затрымалі 18 студзеня 2023 года ў Мінску. Спачатку яму прызначылі арышт паводле адміністрацыйнага пратакола, а потым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы.

Банькову выставілі абвінавачанне па арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) за тры данаты, зробленыя ў жніўні 2020 года.

Справу Мікалая пачалі разглядаць 24 ліпеня ў Мінгарсудзе. А ўжо 28 ліпеня суддзя Святлана Бандарэнка прызнала Банькова вінаватым і прызначыла яму чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-аднаклубнік беларуса з Македоніі загінуў, калі ратаваў людзей з пажару начнога клуба, дзе загінулі 59 чалавек

Што ўказвае на высокую рызыку суіцыду ў чалавека, які пра гэта кажа? Адказвае псіхіятр4

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча13

Спіс мерапрыемстваў да Дня Волі на выгнанні3

Перасякаць мяжу Беларусі з Латвіяй можна будзе толькі аўтатранспартам

Трамп прызнаўся, што спрэчка з Зяленскім у Белым доме была часткай ціску на Украіну13

Настаўніца расказала, як педагогі вымушаны справаздачыцца за паездкі за мяжу6

Ізраіль аднавіў удары па аб'ектах ХАМАС у сектары Газа2

Трамп заявіў, што «многія элементы» мірнага пагаднення ўжо ўзгодненыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць