Грамадства

У лістах з-за кратаў палітзняволены журналіст Андрэй Кузнечык расказвае пра тое, як сніць Мінск

Палітзняволены журналіст «Радыё Свабода» ўжо год знаходзіцца ў Наваполацкай калоніі № 1, дзе адбывае шэсць гадоў, прысуджаныя за нібыта стварэнне экстрэмісцкага фармавання.

Андрэй Кузнечык. Фота: Радыё Свабода

У лістах, якія атрымліваюць родныя, Андрэй піша пра тое, што шмат чытае — прачытаў ужо амаль сотню кніг. Таксама ён выпісвае шмат перыёдыкі, шукае там цікавую для сябе інфармацыю, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Ён адзначае, што нешта цікавае стала пракідацца ў «Вячэрнім Мінску», прыкладам, артыкул пра адметны кабінет геаграфіі ў 109-й школе.

«Часам бываюць цікавыя нумары, але найчасцей пуставатыя», — піша Андрэй Кузнечык. Ён просіць, каб сваякі напісалі яму загалоўкі якога-небудзь нумара газеты «Минский курьер». Спадзяецца, «мо, там яшчэ цікавей». Просіць таксама паглядзець для яго «Транспортный вестник».

Як часта бывае, у лістах Андрэй зноў пераказвае свае сны пра волю: «Адзін з іх быў рэалістычны. Там я сядаў у метро «Шабаны», доўга стаяў у чарзе да касы, потым там яшчэ кешкаўся, бо грошы памяняліся. Потым дома задуменна разважаў, што вось так доўга думаў, як яно і калі будзе, і вось яно ўжо і наступіла — я дома, і рэфлексую над першымі хвілінамі доўгачаканага стану ў філасофскім настроі».

Палітвязень знаходзіцца за кратамі з 25 лістапада 2021 г.. У ягонай кватэры адбыўся ператрус, сілавікі ненадоўга здолелі захапіць кантроль над тэлеграм-каналам «Радыё Свабода». На наступны дзень Андрэя Кузнечыка асудзілі судом Заводскага раёну Мінска на 10 сутак па адміністрацыйнай справе, аднак 5 снежня на волю не выйшаў і быў зноў асуджаны тым жа судом яшчэ на 10 сутак. Але і 15 снежня яго не вызвалілі.

23 снежня сваякам паведамілі, што супраць яго распачата завялі крымінальная справа, і затрыманага перавялі на «Валадарку» — у СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. У сярэдзіне траўня 2022 г. стала вядома, што Андрэя перавялі ў Магілёўскі СІЗА. 11 студзеня 2022г. беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Андрэя Кузнечыка палітычным зняволеным.

8 чэрвеня 2022 г. у Магілёўскім абласным судзе журналіста-фрылансера асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Суддзя Ігар Шведаў прызначыў Андрэю Кузнечыку пакаранне ў выглядзе зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму на тэрмін 6 гадоў.

1-га верасня 2022 г. Андрэй быў этапаваны ў наваполацкую калонію № 1. МУС уключыў Андрэя ў спіс асобаў, датычных да «экстрэмісцкай» дзейнасці.

За кратамі знаходзяцца 35 супрацоўнікаў СМІ. Некаторыя з іх прысуджаныя да гіганцкіх тэрмінаў, як, напрыклад, Ігар Лосік і Андрэй Аляксандраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка хоча пабудаваць другую АЭС на патрэбы Расіі і акупаваных украінскіх тэрыторый. Але яго чакае сюрпрыз7

Лукашэнка хоча пабудаваць другую АЭС на патрэбы Расіі і акупаваных украінскіх тэрыторый. Але яго чакае сюрпрыз

Усе навіны →
Усе навіны

З 1 красавіка ўступаюць у сілу новыя правілы па платных падпісках ад мабільных аператараў2

У Салігорску банкамат выдаў такія даляры, што ў банку не захацелі прымаць2

У Германіі мужчына, назваўшыся «генерал-лейтэнантам», цэлы год здзекаваўся з сям’і і рыхтаваў яе да адбіцця выдуманай атакі1

Беларусы распавядаюць пра дактыласкапію на ўездзе ў Грузію. Спецыяльна для грамадзян Беларусі?3

У Іраку забіты адзін з лідараў «Ісламскай дзяржавы»1

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў7

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

У ЗША падумваюць забараніць уезд у краіну грамадзянам Беларусі з іміграцыйнымі і турыстычнымі візамі73

У рукі сілавікоў трапілі дакументы Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў. Як гэта магло адбыцца?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка хоча пабудаваць другую АЭС на патрэбы Расіі і акупаваных украінскіх тэрыторый. Але яго чакае сюрпрыз7

Лукашэнка хоча пабудаваць другую АЭС на патрэбы Расіі і акупаваных украінскіх тэрыторый. Але яго чакае сюрпрыз

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць