Грамадства55

З Гродзенскага сабора зніклі два абразы з навамучанікамі, якія пацярпелі ад бальшавіцкага тэрору — Хрысціянская візія

З Пакроўскага кафедральнага сабора ў Гродне зніклі абразы новапакутнікаў. На іх — святыя, якія пацярпелі ў ХХ стагоддзі ад бальшавіцкага рэжыму, а таксама іх каты — чырвонаармейцы і чэкісты, піша «Хрысціянская візія».

Восем такіх абразоў размясцілі ў 2006 годзе ў цэнтральным нефе.

Гродзенскія абразы раздражнялі мясцовую ўладу і актывістаў, самай гучнай з якіх стала «інфаказачка» Вольга Бондарава. Ад арцыбіскупа Арцемія (Кішчанкі) патрабавалі іконы зняць — ён гэтыя патрабаванні ігнараваў. Адстаяць іконы для яго значыла адстаяць незалежнасць Царквы, піша тэлеграм-канал.

Цяпер з Гродна даходзяць звесткі, што два з васьмі абразоў зніклі. Гэта выявы свяшчэннамучанікаў Уладзіміра, мітрапаліта Кіеўскага (закатаваны ў 1918-м) і Веніяміна, мітрапаліта Петраградскага (расстраляны ў 1922-м).

Афіцыйна ў Гродзенскай епархіі знікненне абразоў не каментавалі.

Калі вы ведаеце на гэтую тэму больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ ці на [email protected]. Або любому рэдактару ці журналісту «Нашай Нівы», якога ведаеце асабіста.

Каментары5

  • Фара Вітаўта
    08.10.2023
    Ой хопіць скуголіць, касьцёл зьнік у 1961 годзе і ўсім па барабану
  • Максим Дизайнер
    08.10.2023
    Что-то не видно комментов беларуских атеистиков, которых в стране большинство. Наверное клеммы все никак не сойдутся, мочат попов - хорошо, но коммунисты, а мы ведь Эуропа.
  • Праблема
    08.10.2023
    Вось у чым праблема: савецкі менталітэт пазбаўлены самакрытычнага мысленьня й ніколі не пакаяўся ў сваім крывавым мінулым. Ня можа глядзець праўдзе ў вочы й перадумаць. Таму гэта ня шлях да прагрэсу.

Цяпер чытаюць

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»13

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду15

З якога ўзросту пачынаюцца першыя збоі ў працы мозгу і як іх запаволіць? Вучоныя далі адказ1

Украіна правяла паспяховае выпрабаванне сваёй новай ракеты «Доўгі Нептун»2

Марзалюк пра адносіны з жонкай: Хаджу на задніх лапах11

Меркель: Трамп зачараваны пуцінскай Расіяй11

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну22

Клімат Беларусі становіцца цяплейшым хутчэй, чым у большасці краін свету8

Буйному дыспетчару таксі забаранілі працу ў Беларусі4

Марзалюк: Герб Пагоня ніколі не быў забаронены!29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»13

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць