Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр горада Полацка» і нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра Полацка, зацверджаны пастановай Міністэрства культуры №133. Яна ўступіла ў сілу 27 кастрычніка.

Аб'ект «Гістарычны цэнтр Полацка» пазначаны ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь № 212Е000600. Гэта
«будынкі і збудаванні, планіровачная структура, ландшафт і культурны слой на тэрыторыі, абмежаванай: з поўначы — вул. Кастрычніцкай, з поўдня — вул. Дзяржынскага, з усходу — вул. Юбілейнай да вул. Дзяржынскага, з захаду —па вул. Гастэлы, Максіма Багдановіча, Шэнягіна да вул. Кастрычніцкай».
У ахоўнай зоне, згодна з заканадаўствам, забароненыя любыя земляныя (будаўнічыя) работы без правядзення адпаведных навуковых і даследчых работ.
Каментары