Беларус стварыў скульптуры для алтара беластоцкага кафедральнага касцёла
У кафедральным касцёле Беластока з'явіўся новы неагатычны алтар — канструкцыя вышынёй больш за 20 метраў месціць у сабе 15 драўляных скульптур, паведаміла Radio Białystok. Алтар быў выраблены двума цеслярамі з Беластока, а скульптуры стварыў беларускі мастак Уладзімір Чыквін, піша Mostmedia.io.

Уладзімір Чыквін нарадзіўся ў Камянецкім раёне, ужо ва ўзросце 16 гадоў зацікавіўся разьбой па дрэве. Спачатку Уладзімір прыязджаў у Польшчу, каб прадаваць свае вырабы, а пазней пазнаёміўся з людзьмі, якія запрасілі мастака на працу ў касцёл.
Раней Уладзімір распавядаў, што ўсяго пры касцёле працуе каля 20 гадоў. Акрамя гэтага, Уладзімір займаўся рэстаўрацыяй Палаца шлюбаў у палацава-паркавым комплексе князёў Браніцкіх у Беластоку. Цяпер у мастака ёсць уласная майстэрня ў Беластоку.
Каментары