Свет1212

Суд у Польшчы вынес прысуд чальцам «расійскай шпіёнскай сеткі». Сярод іх ёсць і беларусы

Люблінскі суд у аўторак вынес прысуд 14 чальцам «расійскай шпіёнскай сеткі», якія планавалі тэракты і дыверсіі на тэрыторыі Польшчы. Сярод абвінавачаных былі ўкраінцы, два беларускія студэнты і адзін расеец, гулец польскай хакейнай каманды, перадае партал Onet.

Беларуска Марыя Мядзведзева, адна з абвінавачаных па справе расійскай шпіёнскай сеткі ў Польшчы. Фота: яе інстаграм

«Усім была пастаўлена ў віну частка 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса Польшчы (шпіянаж). Некаторыя з абвінавачаных былі часткай арганізаванай злачыннай групы, таму яны дадаткова праходзяць па адпаведнай частцы 1 артыкула 65 КК», — сказаў суддзя Яраслаў Кавальскі, абвяшчаючы вердыкт.

Як адзначае Onet, першапачаткова ўсе злоўленыя шпіёны прызналі сябе вінаватымі і хацелі добраахвотна супрацоўнічаць са следствам, аднак пазней двое фігурантаў вырашылі адмовіцца ад супрацоўніцтва і прызнання віны. Па іх будзе асобны суд за шпіянаж «на агульных умовах».

«Найбольшае пакаранне ў выглядзе шасці гадоў пазбаўлення волі атрымаў Арцём А. А самае мінімальнае ў год і месяц турмы — Марыя М. (беларуска Марыя Мядзведзева, якая адвучылася ў Мінску на факультэце журналістыкі БДУ і мінулай восенню вырашыла перавесціся ў Варшаву, ва Універсітэт эканомікі і гуманітарных навук. — НН).

Усе асуджаныя таксама павінны заплаціць 5 тысяч злотых на карысць фонду правасуддзя. Акрамя таго, яны заплацяць штраф у памеры ад некалькіх дзясяткаў тысяч злотых», — перадае Onet.

Рашэнне Люблінскага акруговага суда не мае канчатковай сілы. Пракуратура задаволеная рашэннем суддзі. Тры асуджаныя хутка будуць вызваленыя, бо з сакавіка гэтага года яны знаходзяцца пад вартай і змогуць падаць заяву на ўмоўна-датэрміновае вызваленне, падкрэслівае Onet.

Нагадаем, сёлета польскія спецслужбы заявілі, што разграмілі расійскую шпіёнскую сетку. Усяго па справе былі затрыманыя 22 грамадзяніны Беларусі, Расіі і Украіны.

Паводле версіі польскага боку, яны вялі назіранне за вайсковымі аб'ектамі, інфраструктурай і нават рыхтавалі дыверсіі на чыгунцы, накіраваныя супраць паставак ва Украіну вайсковых і гуманітарных грузаў.

Каментары12

  • следопыт
    19.12.2023
    ЕЁ папу случайно не Максим зовут.
  • Кастусь
    19.12.2023
    их хоть депортируют с запретом на въезд в ЕС навсегда?
  • За Свабоду!
    19.12.2023
    Абмены фонд з гэтых лукашыска-пуцінскіх агентаў будзе для абмены на беларускіх палітвязняў. Можа хоць некалькіх чалавек вызваляць.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка абмеркаваў з Рыжанковым «крокі па аднаўленні даверу з заходнімі краінамі»15

Лукашэнка абмеркаваў з Рыжанковым «крокі па аднаўленні даверу з заходнімі краінамі»

Усе навіны →
Усе навіны

Як ахоўваюць Пуціна — новае расследаванне6

Павел Латушка стварае свой фонд. Што гэта за арганізацыя?27

У расійскай МТС расказалі, за колькі купілі беларускі Eleven2

Новая прапанова ад літоўскіх кансерватараў можа выгнаць з Літвы беларускіх айцішнікаў26

У злітай размове сілавікі расказалі, як шукаюць людзей па базе з SIM-картамі5

Брэнд таксі Maxim патлумачыў, што значыць выключэнне ягонага дыспетчара з рэестра

У Мінску 500 павільёнаў на прыпынках грамадскага транспарту памяняюць на новыя3

«Выдатныя навіны», «крутое рашэнне». Графач і Маргарыта Сіманьян у захапленні ад магчымага закрыцця «Свабоды»15

«Усё скончана». Украінскія вайскоўцы расказалі пра адступленне з Курскай вобласці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка абмеркаваў з Рыжанковым «крокі па аднаўленні даверу з заходнімі краінамі»15

Лукашэнка абмеркаваў з Рыжанковым «крокі па аднаўленні даверу з заходнімі краінамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць