Грамадства2626

Беларусы не хочуць ні Беларусь Ціханоўскай, ні Беларусь Лукашэнкі — даследаванне Астапені

Дырэктар «Беларускай ініцыятывы» Chatham House Рыгор Астапеня расказаў, які вобраз краіны бліжэйшы беларусам.

Рыгор Астапеня Григорий Астапеня Grigory Astapenia
Рыгор Астапеня. Скрын відэа EuroradioLive / YouTube

Новая справаздача грунтуецца не толькі на выніках апытанняў, але і на глыбінных інтэрв'ю са звычайнымі людзьмі. Пакуль яна не выдадзена, але з асноўнымі вынікамі Астапеня падзяліўся ў эфіры «Еўрарадыё».

Калі схематычна, то існуюць два вобразы нашай краіны. Адзін з іх прапаноўвае Лукашэнка, другі — дэмакратычны рух.

Першы вобраз уяўляе сабою аўтарытарызм у кіраванні, захаванне дзяржаўнай уласнасці, падтрымку наратыву пра тое, што «мы — савецкія людзі», арыентацыю ў знешняй палітыцы на Расію.

Калі казаць пра вобраз Беларусі ва ўяўленні дэмакратычнага руху, то тут краіна прадстаўляецца як ліберальна-дэмакратычная, беларускамоўная, з вялікай прыватнай доляй у эканоміцы і арыентацыяй на Захад.

Як адзначае Астапеня, «па факце беларусы адну Беларусь ужо перараслі, а да другой яшчэ не дараслі».

«І матляюцца яны недзе паміж гэтымі дзвюма Беларусямі <…>

У выпадку палітычнага кіравання беларусам больш даспадобы дэмакратычны рух. У выпадку эканомікі яны знаходзяцца недзе пасярэдзіне паміж вобразам Лукашэнкі і вобразам дэмакратычнага руху. Хоць, безумоўна, ёсць пэўная стомленасць ад Лукашэнкі.

Таму, адпаведна, большая прыхільнасць да дэмакратычнага руху. У выпадку ідэнтычнасці беларусам больш падабаецца прасавецкі вобраз. У выпадку знешняй палітыкі яны хочуць таго, чаго ніхто не дае — нейкай нейтральнасці. Але яе ніхто не прапаноўвае».

Па словах Астапені, большасць беларусаў хацелі б дэмакратычнасці. Але калі ім разам з ёй прапануецца беларуская мова як адзіная дзяржаўная, то гэта выклікае сумневы ў тым, ці хочуць яны такую дэмакратыю.

«У кожным з вобразаў для значнай часткі беларусаў ёсць нешта чужое, што ім не вельмі падабаецца», — тлумачыць Астапеня і згадвае пра поспех 2020 года, калі беларусам «прапаноўвалі прыкладна тое, што яны насамрэч хочуць».

Чытайце яшчэ:

Колькі сярод беларусаў свядомых, а колькі русіфікаваных? Вынікі новага даследавання

Колькі жанчын у Беларусі падвяргаюцца хатняму гвалту — вынікі апытання

Новае даследаванне паказала, што большасць беларускай моладзі выступае або за нейтралітэт, або за ўступленне ў НАТА 

Каментары26

  • Рыболов
    16.01.2024
    И рыбку съесть, и на... не подавиться - это белорусская суть. Дорогие мои, пора вырастать из московских штанишек.
  • Рэспандэнт
    16.01.2024
    "Справаздача грунтуецца на апытаннях і на грунтоўных інтэрв'ю са звычайнымі людзьмі".
    Гэты хлопчык апытваў "звычайных людзей" у сваім офісе Шатан Гаўса? Хто ў Беларусі будзе адказваць на нейкія апытанні, а тым больш даваць нейкія інтэрв'ю?
    Тут праўладнаму агенту свае звесткі людзі не даюць пабалатавацца (https://d1z7h0yvamgnyn.cloudfront.net/334237), а нам такія "даследванні" на вушы вешаюць.
    Гранты не маюць паху?
  • Лол
    16.01.2024
    А што беларусам прапаноўвалі ў 2020 годзе па Астапене ? У кандыдатаў не было ніякай паграмы. Праграма Ціханоўскай скраладалася са словазлучэня “новыя выбары”. Да кучы прыпляталіся словы пра дэмакратычную дэмакратыю і “вы невероятные”. Нічога іншага там не было. Таму Астапеня ізноў нацягвае саву на глобус.

Цяпер чытаюць

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»13

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду15

З якога ўзросту пачынаюцца першыя збоі ў працы мозгу і як іх запаволіць? Вучоныя далі адказ1

Украіна правяла паспяховае выпрабаванне сваёй новай ракеты «Доўгі Нептун»2

Марзалюк пра адносіны з жонкай: Хаджу на задніх лапах11

Меркель: Трамп зачараваны пуцінскай Расіяй11

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну22

Клімат Беларусі становіцца цяплейшым хутчэй, чым у большасці краін свету8

Буйному дыспетчару таксі забаранілі працу ў Беларусі4

Марзалюк: Герб Пагоня ніколі не быў забаронены!29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»13

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць