Грамадства

Вайскоўца-кантрактніка судзілі за перайначаны нямецкі герб

Вайскоўца-кантрактніка з вайсковай часці ў Лідзе аштрафавалі ў мясцовым судзе, піша Hrodna.life. Мужчына паставіў на свой аватар у тыктоку выяву перайначанага герба нацысцкай Германіі, і гэта патрактавалі як распаўсюджанне нацысцкай сімволікі.

Справу разгледзелі 22 студзеня ў судзе Лідскага раёна. Мужчына сваю віну прызнаў. Дадаткова яму яшчэ закінулі распаўсюджванне спасылкі на інтэрнэт-старонку «Салідарнасць.gazetaby» у тыктоку. Змест гэтай старонкі, як і практычна ўсіх іншых незалежных рэсурсаў, прызнаны рэжымам Лукашэнкі «экстрэмісцкім».

У выніку паводле ч. 1 арт. 19.10 КаАП «Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі» і ч.2 арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» вайскоўца аштрафавалі на 40 базавых адзінак (1600 рублёў) з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»13

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду15

З якога ўзросту пачынаюцца першыя збоі ў працы мозгу і як іх запаволіць? Вучоныя далі адказ1

Украіна правяла паспяховае выпрабаванне сваёй новай ракеты «Доўгі Нептун»2

Марзалюк пра адносіны з жонкай: Хаджу на задніх лапах11

Меркель: Трамп зачараваны пуцінскай Расіяй11

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну22

Клімат Беларусі становіцца цяплейшым хутчэй, чым у большасці краін свету8

Буйному дыспетчару таксі забаранілі працу ў Беларусі4

Марзалюк: Герб Пагоня ніколі не быў забаронены!29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»13

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць