Спорт22

Былога трэнера Крысціны Ціманоўскай адхілілі на пяць гадоў ад спорту за скандал на Алімпіядзе-2020

Дысцыплінарны трыбунал (Athletics Integrity Unit) адхіліў беларускага трэнера Юрыя Маісевіча ад спорту на 5 гадоў за парушэнне правоў беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай на Алімпіядзе-2020 у Токіа. Трыбунал вызначыў, што Маісевіч парушыў стандарты паводзін, устаноўленыя Кодэксам этыкі, паведаміла Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.

Гаворка ідзе пра былога трэнера бягухі Крысціны Ціманоўскай, якую члены беларускай дэлегацыі змушалі пакінуць Алімпійскія Гульні ў Токіа. Справа аб парушэнні этыкі была перададзена ў AIU Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК) і Міжнароднай асацыяцыяй лёгкаатлетычных федэрацый (World Athletics) 30 верасня 2021 года. У студзені 2023 года Маісевічу было выстаўлена абвінавачванне ў парушэнні Кодэкса этыкі World Athletics.

Дысцыплінарны трыбунал вызначыў, што Юрый Маісевіч парушыў стандарты паводзін, устаноўленыя Кодэксам этыкі, паколькі яго дзеянні былі прызнаныя «відавочнай абразай годнасці спартсмена і злоўжываннем […] уладай». 

З 2021 года разгляд дысцыплінарнай справы па абароне правоў Крысціны Ціманоўскай і прыцягненні да адказнасці спартыўнага функцыянера суправаджалі юрысты Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Крысціна Ціманоўская падчас Алімпійскіх гульняў у Токіа ў 2021 годзе раскрытыкавала кіраўніцтва беларускай каманды за тое, што яе разам з іншымі спартоўкамі хацелі паставіць бегчы эстафету на той дыстанцыі, якую яна ніколі не бегала. Пасля таго яе адхілілі ад спаборніцтваў і спрабавалі вывезці ў Беларусь, але яна адмовілася пакінуць Японію і папрасіла міжнароднай абароны. Пазней спартсменка пераехала ў Польшчу і атрымала грамадзянства гэтай краіны.

Чытайце таксами:

Ціманоўская заваявала срэбны медаль на чэмпіянаце ў Польшчы

«Гэта не проста курортны раман ці момант помсты». Крысціна Ціманоўская пра развод і новыя адносіны

Ціманоўская прабегла 200 метраў з сімвалічным вынікам 23.34 і страціла прытомнасць

Каментары2

  • Правдоруб
    27.02.2024
    Конкретный мойшевич!
    Этих старых пердунов на задворки спорта нужно отправлять!
  • Тутэйшы
    28.02.2024
    Кацапскі парабак няхай зараз едзе да сваіх паноў з казкамі як 'нашы' супраць Напалеона ваявалі.

Цяпер чытаюць

Гірын, Буры і нават Кныровіч адрэагавалі на артыкул пра самую модную пару беларускай апазіцыі7

Гірын, Буры і нават Кныровіч адрэагавалі на артыкул пра самую модную пару беларускай апазіцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Павел Дураў пакінуў Францыю і адправіўся ў Дубай па дазволе суда5

Туск пра выхад Сабаленкі і Андрэевай у фінал Індыян-Уэлса: Расія і Беларусь перамаглі Польшчу і ЗША. Я не рады3

Зяленскі: Расія мае намер уварвацца ў Сумскую вобласць2

Нам трэба лідар-атаман? Гісторык Цімох Акудовіч — пра стратэгію выжывання беларусаў і што рабіць з Расіяй24

Трамп падпісаў указ аб значных скарачэннях на «Радыё Свабода» і яшчэ шасці навінавых карпарацыях28

Мінчанка аднесла падушку ў чыстку, а там знайшлі 4 тысячы даляраў2

У ДТЗ пад Быхавам траўмаваныя сем чалавек, у тым ліку трое дзяцей

Памёр гомельскі бяздомны Алег, які ўражваў сваёй эрудыцыяй5

На «Белсаце» стартавала ранішняе шоу, дзеля якога Раецкая, Дудзінскі і Халатран загаварылі на беларускай мове27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гірын, Буры і нават Кныровіч адрэагавалі на артыкул пра самую модную пару беларускай апазіцыі7

Гірын, Буры і нават Кныровіч адрэагавалі на артыкул пра самую модную пару беларускай апазіцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць