Грамадства44

Падрыхтоўка сілавікоў у ВНУ вырасла на 20%. Міністр адукацыі распавёў пра змены ў сістэме

У інтэрвʼю «СБ. Беларусь сегодня» міністр адукацыі Андрэй Іванец распавёў, якія змены адбываюцца ў падрыхтоўцы кадраў. Паводле яго, задача нумар адзін — рыхтаваць кадры пад патрэбы айчыннага рэальнага сектара.

 Міністр адукацыі Андрэй Іванец. Фота: БелТА

«Не можам дапусціць сітуацыю 1990‑х гадоў, калі навучалі адных эканамістаў-юрыстаў», — кажа Іванец. 

Паводле міністра, інжынерна-тэхнічныя спецыяльнасці сярод астатніх займаюць прыкладна 20 працэнтаў. Гэта інфармацыйныя тэхналогіі, машынабудаванне, архітэктура, будаўніцтва. Кожны пяты абітурыент ідзе на гэты напрамак.

У апошнія два гады прыкладна на 20% павялічаны прыём у ВНУ сілавога блока. Сілавікоў рыхтуюць не толькі ў спецыялізаваных установах вышэйшай школы: у БДУ, БНТУ, БДУІР створаны вайсковыя факультэты, на якіх праходзяць падрыхтоўку будучыя вайскоўцы. 

Расце набор у медыцынскія ВНУ на бюджэтныя месцы — прыкладна на 10 — 15% штогод. 

За апошнія тры гады ў 1,5 раза вырас набор на педагагічныя спецыяльнасці.

Па словах Іванца, слова «адпрацоўка» зжыла сябе».

«Сёння мы гаворым аб тым, што гэта першае працоўнае месца для маладога спецыяліста, сацыяльная гарантыя дзяржавы. Калі даём першае працоўнае месца ўлічваем, дзе нарадзіўся, дзе жывуць бацькі, сямʼя. Мы адыходзім ад таго, каб разглядаць размеркаванне як магчымасць адправіць маладога спецыяліста ў любы пункт нашай краіны. Няма сёння такой неабходнасці!» — сцвярджае Іванец.

Каментары4

  • понятно
    29.02.2024
    Понятно, на 20 процентов произошла деградация системы образования, на 20 процентов снизилось качество образования.
  • Янка
    29.02.2024
    Шосты тэхналагічны ўклад і постіндустрыяльная эканоміка - не, ня чулі
  • Вася
    29.02.2024
    Скоро мент ментом погонять будет.

Цяпер чытаюць

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»13

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду15

З якога ўзросту пачынаюцца першыя збоі ў працы мозгу і як іх запаволіць? Вучоныя далі адказ1

Украіна правяла паспяховае выпрабаванне сваёй новай ракеты «Доўгі Нептун»2

Марзалюк пра адносіны з жонкай: Хаджу на задніх лапах11

Меркель: Трамп зачараваны пуцінскай Расіяй11

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну22

Клімат Беларусі становіцца цяплейшым хутчэй, чым у большасці краін свету8

Буйному дыспетчару таксі забаранілі працу ў Беларусі4

Марзалюк: Герб Пагоня ніколі не быў забаронены!29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»13

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць