Свет88

Чаму тэрарыстам далі ўцячы да бранскіх лясоў? Вось што прыдумалі ў апраўданне сілавікоў

Выданне РБК у сваім матэрыяле пра тэракт у «Крокусе» ўзяла каментар у неназванай крыніцы наконт таго, чаму тэрарыстаў не маглі затрымаць столькі гадзін, хаця яны ехалі па федэральнай трасе, не мяняючы ні машыну (вельмі заўважную), ні нумароў.

Аўтамабіль «Рэно» з чорным дахам, на якім перасоўваліся падазраваныя ў тэракце ў Падмаскоўі

«Яны загадзя вывучылі схему перамяшчэння і прадумалі шляхі адыходу», — кажа крыніца РБК.

З яе слоў, тэрарысты пакінулі будынак «Крокуса», змяшаўшыся з натоўпам наведвальнікаў, якія выбягаюць з канцэртнай залы. З месца злачынства яны з'ехалі на тым жа аўтамабілі, на якім і прыехалі.

Па словах крыніцы, яны паехалі да трасы М3 і па ёй накіраваліся ў бок Бранскай вобласці.

Суразмоўца дадаў, што ўвесь гэты час іх адсочвалі спецслужбы — важна было зразумець маршрут руху тэрарыстаў і выявіць арганізатараў тэракту.

Нагадаем, па версіі Уладзіміра Пуціна, выканаўцаў тэракту чакала «акно» на ўкраінскай мяжы. Хто адкрыў гэта «акно» з расійскага боку, не паведамлялася.

Каментары8

  • управляемый теракт в интересах путина
    24.03.2024
    Управляемый теракт в интересах путина. Вот и всё оправдание и объяснение.
  • Тэкля
    24.03.2024
    Ага. Па тыпу "Адно акно"
  • Апанас
    24.03.2024
    Сур'ёзна?! На адной машыне прыехаць, пастаяць пад усімі камерамі, а потым на ёй жа выехаць з масквы і ехаць праз усю вобласць?? Нават школьнік дадумаўся змяніць машыну, тым больш у іх была зброя. І чаму іх рускія неанацысты затрымлівалі, адкуль яны ведалі куды яны паедуць. Байкі для глыбіннага народу

Цяпер чытаюць

Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х22

Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр упаў на тры капейкі

Расійскія сімкі шмат каго з беларусаў заблакуюць, а аўтобусы ў Піцер застануцца без Wi-Fi16

Саакашвілі прыгаварылі яшчэ да чатырох з паловай гадоў турмы3

Расія патрабуе «жалезабетонных гарантый» неўступлення Украіны ў НАТА9

Рэлаканты ў Літве заплацяць двойчы? Разбіраемся, як жыць без пагаднення аб падатках8

На адным з мінскіх пляжаў з’явяцца подыумы для загару

На Даўгінаўскім тракце перакуліўся аўтамабіль. Людзі самі вылезлі з яго

Дзяржсакратар ЗША расказаў пра два планы вырашэння канфлікту ва Украіне10

У Беларусь прыляцелі першыя буслы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х22

Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць