Эканоміка

500 еўра за праезд без чаргі. На польскай мяжы квітнее бізнэс па аб'ездзе «калейкі»

Чарга велікагрузаў на польска-беларускай мяжы расцягнулася на 60 кіламетраў, ад тэрмінала ў Кукурыках да горада Мендзыжэц-Падляскі. Гэта стымулюе нелегальны бізнэс, які прадае месцы на аб'езд «калейкі». Паводле звестак выдання Rzeczpospolita, такса на праезд па-за чаргой у апошні час вырасла са 100 да 500 еўра. Паліцыя штрафуе парушальнікаў, але кіроўцы мяркуюць, што яна магла б дзейнічаць больш актыўна. Выданне Most тлумачыць, як працуе гэты бізнэс і як яму спрабуюць супрацьстаяць.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Infotrans.by

Дальнабойнікі ведаюць, што ёсць два нелегальныя спосабы аб'ехаць чаргу. Па-першае, падаць паліцыі «ліпавыя» дакументы пра тое, што фура вязе груз, які хутка псуецца. Такіх прапускаюць па-за чаргой.

Іншая схема заключаецца ў тым, што кіроўцы купляюць дакументы, у адпаведнасці з якімі нібыта едуць не на мяжу, а да сябе на базу або на адрас нейкага кліента, які зарэгістраваны недалёка ад мяжы. Таму паліцыя прапускае іх.

Далей яны зноў спрабуюць аб'язджаць «калейку» — нібыта едуць у мытнае агенцтва, якое размешчана перад самай мяжой. Там іх таксама прапускаюць без чаргі. Затым гэтыя фуры ўбудоўваюцца ў чаргу з бакавых дарог. Аднак для гэтага ім патрэбныя саўдзельнікі, якія на аўтобусах або аўтамабілях блакуюць рух іншым грузавікам.

У перыяды крызісу на мяжы іх цэны растуць, але перавозчыкі гатовыя несці дадатковыя выдаткі, паколькі прастой фуры абыходзіцца яшчэ даражэй.

Паводле звестак польскай падаткова-мытнай адміністрацыі, сярэдні час чакання ў чарзе цяпер складае 47 гадзін. Аднак, як мяркуе Rzeczpospolita, гэтае значэнне фарміруецца з тых, хто прастойвае ў чарзе па два тыдні, і тых, хто праязджае без чаргі. Незадаволеныя пастаянна выклікаюць на такіх парушальнікаў паліцыю, а яна штрафуе тых, хто едзе ў аб'езд.

З пачатку года дальнабойнікам выпісана больш за тысячу такіх штрафаў. Цяпер на дарозе № 68, якая вядзе да памежнага пераходу, кругласутачна дзяжураць некалькі дзясяткаў паліцэйскіх, але кіроўцы мяркуюць, што часта яны даволі пасіўныя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гірын, Буры і нават Кныровіч адрэагавалі на артыкул пра самую модную пару беларускай апазіцыі13

Гірын, Буры і нават Кныровіч адрэагавалі на артыкул пра самую модную пару беларускай апазіцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Павел Дураў пакінуў Францыю і адправіўся ў Дубай па дазволе суда5

Туск пра выхад Сабаленкі і Андрэевай у фінал Індыян-Уэлса: Расія і Беларусь перамаглі Польшчу і ЗША. Я не рады4

Зяленскі: Расія мае намер уварвацца ў Сумскую вобласць3

Нам трэба лідар-атаман? Гісторык Цімох Акудовіч — пра стратэгію выжывання беларусаў і што рабіць з Расіяй25

Трамп падпісаў указ аб значных скарачэннях на «Радыё Свабода» і яшчэ шасці навінавых карпарацыях28

Мінчанка аднесла падушку ў чыстку, а там знайшлі 4 тысячы даляраў2

У ДТЗ пад Быхавам траўмаваныя сем чалавек, у тым ліку трое дзяцей

Памёр гомельскі бяздомны Алег, які ўражваў сваёй эрудыцыяй5

На «Белсаце» стартавала ранішняе шоу, дзеля якога Раецкая, Дудзінскі і Халатран загаварылі на беларускай мове28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гірын, Буры і нават Кныровіч адрэагавалі на артыкул пра самую модную пару беларускай апазіцыі13

Гірын, Буры і нават Кныровіч адрэагавалі на артыкул пра самую модную пару беларускай апазіцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць