Спорт

Салігорскі «Шахцёр» аштрафавалі і адхілілі ад еўракубкаў

УЕФА пакарала 13 еўрапейскіх футбольных каманд, сярод якіх і «Шахцёр» з Салігорска. Інстанцыя па фінансавым кантролі клубаў ўжыла да іх санкцыі ў сувязі са з'яўленнем пратэрмінаванай запазычанасці перад іншымі клубамі, супрацоўнікамі і/або сацыяльнымі альбо падатковымі органамі, а таксама падачу недакладнай інфармацыі пра такую запазычанасць.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: ФК «Шахцёр»

«Шахцёр» і турэцкі клуб «Адана Дэмірспор» адхіленыя ад еўракубкаў на найбліжэйшы сезон, у які яны туды трапяць (санкцыя распаўсюджваецца на сезоны з 2025/26 па 2027/28). Акрамя таго, «Шахцёр» аштрафаваны на 1 010 000 еўра. Гэта было пацвярджэнне вердыкту, які перад гэтым вынесла першая інстанцыя і на які абодва клубы падалі апеляцыйныя звароты.

Астатнія клубы, сярод якіх і дастаткова моцныя ды вядомыя, атрымалі крыху мякчэйшыя пакаранні. Так, партугальскія «Порту» і «Вікторыя» з Гімараэша, а таксама балгарскі ЦСКА з «Сафіі» атрымалі толькі ўмоўнае выключэнне з еўракубкаў, ім дадзеныя выпрабавальныя тэрміны, цягам якіх яны мусяць пакрыць свае запазычанасці.

Акрамя «Шахцёра», яшчэ 11 клубаў аштрафаваныя на сумы ад 1,5 млн да 10 тысяч еўра. Сярод гэтых клубаў, апрача згаданых «Порту», «Віторыі» і ЦСКА — грузінскае «Дынама» з Тбілісі, партугальская «Брага», сербскі «Партызан» з Белграда, турэцкі «Галатасарай», іспанскі «Рэал Бетыс», казахстанскі «Ардабасы» з Шымкента, латвійскія «Рыга» і «Ауда».

Каментары

Цяпер чытаюць

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»13

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»

Усе навіны →
Усе навіны

Марзалюк пра адносіны з жонкай: Хаджу на задніх лапах11

Меркель: Трамп зачараваны пуцінскай Расіяй11

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну22

Клімат Беларусі становіцца цяплейшым хутчэй, чым у большасці краін свету8

Буйному дыспетчару таксі забаранілі працу ў Беларусі4

Марзалюк: Герб Пагоня ніколі не быў забаронены!29

Зяленскі зацвердзіў групу, якая будзе весці мірныя перамовы3

Што зменіцца для маркетплэйсаў і калі ўвядуць аплату толькі безнаяўнымі? Расказалі ў міністэрстве

Павел Дураў пакінуў Францыю і адправіўся ў Дубай па дазволе суда5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»13

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць