Грамадства33

Са жніўня 2020 ў Беларусі здзейснена каля 19 тысяч «экстрэмісцкіх злачынстваў» — Следчы камітэт

Лічбу каля 19 тысяч «экстрэмісцкіх злачынстваў» пачынаючы са жніўня назваў старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара на сустрэчы з работнікамі прадпрыемства «Граніт» у Мікашэвічах.

Падчас размовы Дзмітрый Гара адзначыў, што, маўляў, узровень злачыннасці ў краіне змяншаецца, меншае колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх гвалтоўных злачынстваў супраць чалавека. Але пры гэтым працягваецца праца па супрацьдзеянні «экстрэмізму».

Звяртаючыся да статыстыкі, ён адзначыў, што са жніўня 2020 года па ўсёй краіне здзейснена каля 19 тыс. «злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці». За мінулы год выяўлена каля 5,5 тыс. такіх «злачынстваў», у тым ліку мінулых гадоў.

Многія з «экстрэмістаў», паводле ягоных слоў, хаваюцца дагэтуль. Пры гэтым сярод іх і тыя, каго абвінавачваюць у «тэрарызме»:

«Расследуюцца крымінальныя справы, распачатыя ў дачыненні да асоб, якія рыхтуюцца здзейсніць тэрарыстычныя акты ў Беларусі і на тэрыторыі Расіі. Адназначна ўстаноўленыя факты, калі да нас у краіну з Украіны дастаўляліся выбуховыя рэчывы і зброя, якія складаліся ў хованках», — адзначыў Дзмітрый Гара.

Моцна дапякае следчым інтэрнэт:

«Узровень злачынстваў, якія здзяйсняюцца з дапамогай інтэрнэту з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, апошнія некалькі гадоў рос у геаметрычнай прагрэсіі. З усіх зарэгістраваных злачынстваў у краіне чвэрць прыпадала на кіберзлачынствы». 

Каментары3

  • даведка
    31.05.2024
    Просто уверен, что «экстремистских преступлений» было бы гораздо меньше, не назначь Лукашенко в руководство Следственного комитета двух кадровых полковников КГБ по имени Дмитрий Гора и Анатолий Васильев.
  • Брэст
    31.05.2024
    А каб вас разарвала!
  • понятно
    31.05.2024
    Ну вот, имеем реальную цифру политзаключённых в Беларуси.
    То, что признали правозащитники, надо умножать на 10.

Цяпер чытаюць

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»13

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду15

З якога ўзросту пачынаюцца першыя збоі ў працы мозгу і як іх запаволіць? Вучоныя далі адказ1

Украіна правяла паспяховае выпрабаванне сваёй новай ракеты «Доўгі Нептун»2

Марзалюк пра адносіны з жонкай: Хаджу на задніх лапах11

Меркель: Трамп зачараваны пуцінскай Расіяй11

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну22

Клімат Беларусі становіцца цяплейшым хутчэй, чым у большасці краін свету8

Буйному дыспетчару таксі забаранілі працу ў Беларусі4

Марзалюк: Герб Пагоня ніколі не быў забаронены!29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»13

Як выглядае знутры рэзідэнцыя Лукашэнкі «Краснасельскае»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць