Свет

Прэзідэнт Румыніі адклікаў кандыдатуру на пасаду генеральнага сакратара НАТА

Такім чынам засталася толькі адна кандыдатура на пасаду кіраўніка Паўночнаатлантычнага альянсу.

Клаўс Ёханіс. Фота: Johanna Geron, Pool Photo via AP

Прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханэс адклікаў сваю кандыдатуру на пасаду генеральнага сакратара НАТА, паведамляюць румынскія СМІ.

Такім чынам адзінай кандыдатурай застаецца прэм'ер Нідэрландаў Марк Рутэ.

Паколькі НАТА прымае такія рашэнні на аснове кансэнсусу, то кандыдату патрэбна падтрымка ўсіх 32 саюзнікаў.

Нядаўна Рутэ атрымаў падтрымку традыцыйных «моцных арэшкаў» Венгрыі і Славакіі, а таму яму заставалася ўгаварыць толькі Румынію.

Нідэрландскае інфармагенцтва NOS абапіраючыся на інфармаваныя крыніцы, сцвярджае, што Марк Рутэ зменіць Столтэнберга ў кастрычніку.

Марк Рутэ — паслядоўны прыхільнік падтрымкі Украіны і актыўнага супрацьдзеяння пуцінскай Расіі. Пад кіраўніцтвам Рутэ Нідэрланды абвясцілі аб выдзяленні Украіне дапамогі ў памеры 5,6 млрд еўра, у тым ліку на пастаўкі ўзбраенняў — 4,3 млрд еўра. Па гэтых паказчыках краіна займае, паводле даных Кільскага інстытута сусветнай эканомікі, 7-е і 5-е месцы. Пры гэтым у некаторых пытаннях Нідэрланды былі лідарам, у прыватнасці, яны першымі пагадзіліся перадаць Кіеву знішчальнікі F-16.

Праз амаль год пасля расійскага ўварвання ва Украіну Рутэ папярэджваў падчас выступу ў Атлантычнай радзе:

«Нават калі мы на адно імгненне ўявім сабе, што Пуцін можа атрымаць поспех ва Украіне… Там гэта ўсё не скончыцца, ён будзе працягваць. Гэты ўрок нам дала гісторыя».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х22

Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр упаў на тры капейкі

Расійскія сімкі шмат каго з беларусаў заблакуюць, а аўтобусы ў Піцер застануцца без Wi-Fi16

Саакашвілі прыгаварылі яшчэ да чатырох з паловай гадоў турмы3

Расія патрабуе «жалезабетонных гарантый» неўступлення Украіны ў НАТА9

Рэлаканты ў Літве заплацяць двойчы? Разбіраемся, як жыць без пагаднення аб падатках8

На адным з мінскіх пляжаў з’явяцца подыумы для загару

На Даўгінаўскім тракце перакуліўся аўтамабіль. Людзі самі вылезлі з яго

Дзяржсакратар ЗША расказаў пра два планы вырашэння канфлікту ва Украіне10

У Беларусь прыляцелі першыя буслы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х22

Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць