Грамадства4141

Ці прайгралі людзі, якія пайшлі за Бабарыкам? Адказвае Краўцоў

«Быў распаўсюджаны міф, што калі выйдзе 2% насельніцтва на вуліцу, то рэжым зразу ўпадзе. 2% забяспечылі. Рэжым не ўпаў. Прынамсі, даставерна праверана гіпотэза, што гэта так не працуе».

Иван Кравцов Іван Краўоў Ivan Kravtsov
Іван Краўцоў. Фота: i.kravtsov / Instagram

У эфіры «Еўрарадыё» ў Івана Краўцова спыталі, ці лічыць ён стратэгію 2020-га года памылковай, а людзей, якія пайшлі за Бабарыкам, прайгранцамі. На гэта пытанне былы сябра штаба Віктара Бабарыкі адказаў:

«Падыход якраз аказаўся правільным. Быў распаўсюджаны міф, што калі выйдзе 2% насельніцтва на вуліцу, то рэжым адразу ўпадзе. 2% забяспечылі. Рэжым не ўпаў. Прынамсі, даставерна праверана гіпотэза, што гэта так не працуе. І ўсе тыя, хто займаліся гэтым жа ў 2006-м, у 2010 годзе, у іх ёсць магчымасць паглядзець на свае вочы, як гэта працуе насамрэч».

Аднак Краўцоў упэўнены ў тым, што ў 2020-м годзе шанец на перамены быў:

«Ніхто ніколі не можа, на жаль, гарантаваць вынік. Я думаю, шанец быў, я думаю, у першыя тыдні жніўня сапраўды быў шанец, што нехта з дзейных беларускіх уладных элітаў ці сілавікоў можа праявіць сябе і скарыстацца сітуацыяй. Але гэтага не атрымалася».

«Калі пытанне пра тое, атрымалася ці не, то так, не атрымалася, на жаль. (…) Калі пытанне пра тое, ці была стратэгія, то так, яна была. Была стратэгія масавай мабілізацыі і, скажам так, элітарнага транзіту. Сказаць, што людзям хлусілі, я проста не вельмі разумею, пра што чалавек пытаецца».

«Не страціць прыватнага сектара»

На пытанне адносна таго, якую стратэгію ён бачыць найлепшай у сучасных умовах, калі змянілася знешняя палітыка ЗША, мяняецца сітуацыя і палітыка ў Еўропе, распачаліся працэсы, накіраваныя на спыненне вайны ва Украіне, Краўцоў адзначыў, што асноўная тактычная задача — «вярнуцца ў краіну і пачаць там зноў нейкім чынам прысутнічаць і працаваць». Другая задача — адкрыць краіну ў першую чаргу для бізнэсу.

Важнасць гэтага Краўцоў абгрунтоўвае тым, што, на яго погляд, наступны шанец транзіту ўлады ў Беларусі будзе перадусім звязаны з тымі групамі ўплыву, якія будуць знаходзіцца ў Беларусі.

«Я не веру, што з-за мяжы нехта зможа моцна паўплываць на гэта. І нам вельмі важна, каб апорай гэтага транзіту быў хутчэй бізнэс і прыватны сектар, які ва ўмовах, як бы так сказаць, адсутнасці рэальнай палітыкі, самы, напэўна, прадэмакратычны, прамадэрнізацыйна настроены клас эліт», — даводзіць бабарыканец.

Зразумела, заўважае Краўцоў, што прадстаўнікі бізнэсу не з'яўляюцца «актывістамі ў чыстым выглядзе», але калі выбіраць паміж імі, намеклатурай, і сілавікамі, то «выбар адназначна на карысць бізнэсу».

Палітык адзначае, што і ў 2020 годзе менавіта прыватны сектар адыграў істотную ролю: «і Бабарыка быў з прыватнага сектара, і мы, уся яго каманда, якая рабіла потым і кампанію для трыа жанчын — гэта ўсе былі людзі з прыватнага сектара». Таму важна не толькі не згубіць, але і ўмацоўваць беларускі бізнэс у любых формах, каб у выпадку сітуацыі транзіту ён мог адыграць сваю ролю:

«Пажадана, каб мы гэтага прыватнага сектара не страцілі. А для гэтага трэба клапаціцца тым, як ён існуе ў краіне. А ты ведаеш, як ён існуе ў краіне, калі ў цябе SWIFT адключаны, калі ты не можаш паехаць, ніхто не хоча з Беларуссю працаваць».

Хто вінаваты

Як заўважае Краўцоў, простага адказу на пытанне, хто вінаваты ў сітуацыі з беларускім бізнэсам, не існуе. На ягоны погляд, «адказнасць на ўсіх баках»:

«Па-першае, безумоўна, тое, што каманда Ціханоўскай пасля ад'езду з Беларусі прыкладала вялікія намаганні для таго, каб дамагчыся ізаляцыі краіны, гэта крыху ўсё ж паўплывала. (…)

Наконт Захаду, у чым віна? Гэта адсутнасць доўгатэрміновай стратэгіі па Беларусі, таму што Захад вельмі марудна ўводзіў санкцыі. Калі былі пратэсты, санкцыі былі мінімальнымі.

Санкцыі пачаліся толькі ў 2021 годзе, істотныя. І той эфект, які мусіў быць, эфект нечаканасці, эфект ціску, ну, яго не атрымалася. (…)

Лукашэнка. Безумоўна, тое, што здарылася ў 2020 годзе, з гэтай сітуацыі можна было выйсці значна больш годна. Можна было паслухаць людзей, можна было хаця б прыслухацца да праблемы.

Бо людзі выходзілі ў 2020 годзе не за тое, каб цалкам змяніць дзяржаву. Яны фактычна выходзілі за мадэрнізацыю. Ім хацелася тое самае — жыць добра, ну, толькі змяніць неяк карцінку. Ведаеш, каб на тэлевізары нейкія іншыя былі выявы. Я лічу, з гэтага трэба было скарыстацца».

Каментары41

  • Брэст
    18.02.2025
    Слізняк гэты Краўцоў. Заісківае перад лукашыстамі, думае, яны яму даруюць
  • Ганьба
    18.02.2025
    Падонкі. Стратэгія электаральнай мабілізацыі ў іх была? У аўтарытарнай краіне, заточанай пад падаўленне пратэстаў?
    Ніякай арганізацыі пратэсту, забастовак. Звалілі першыя, селі задніцай на цёплыя гранты.
    Не прайгралі, кажаш? Ну вы, гадзіны, дакладна не прайгралі. Але ўсяму свой час.
  • Вероятный
    18.02.2025
    Замечательно! Люди выходили не для того, чтобы изменить государство, а наверное для того, чтобы ускорить интеграцию и привлечь суперроссийские инвестиции. Такое вот у бабариковцев государство. Союзное!
    Хорошо, наконец, признались, что и не собирались побеждать, и что-то, реально, менять.

Цяпер чытаюць

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў2

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары дамоў па вуліцы Сямёнава ў Мінску часова адстаялі сваё жыллё2

Беларусы напісалі ў Канстытуцыйны суд больш за 113 скаргаў. Міклашэвіч: Прыдатныя толькі 5% з іх

Праблемы з візамі на канцэрт Каржа ў Варшаве — беларусы атрымліваюць адмовы па незразумелых прычынах14

Трамп патлумачыў кіраўніку НАТА, чаму ЗША патрэбная Грэнландыя10

«Няскоранае пакаленне». Выйшла кніга аб рэпрэсаваных студэнтах4

Чыноўніца Гомельскага аблвыканкама ў размове з блогерам прызналася ў палітычных чыстках2

«А мяне за што?» І купцы са Смаленска, якія нахабна збіваюць кошт дзедавай хаты — страшная кніга пра наступствы5

«Культура і мастацтва» правяла на пенсію галоўную рэдактарку. Ні слова па-беларуску17

У Іспаніі знайшлі фрагменты костак самага старажытнага з вядомых у Заходняй Еўропе людзей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў2

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць