Эканоміка22

Да 2015 года плануецца мадэрнізаваць 18 льнозаводаў

Да 2015 года ў Беларусі плануецца мадэрнізаваць 18 льнозаводаў, чатыры з іх сумарнай магутнасцю 36 тыс. тон ільновалакна на 1 студзеня 2013 года ўжо тэхнічна перааснашчаны.
Аб гэтым паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц 22 студзеня на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў. На ім у ліку іншых разглядаўся комплексны бізнес-план развіцця льняной галіны ў 2013–2015 гадах.

У 2013 годзе плануецца тэхнічна перааснасціць шэсць ільнозаводаў з магутнасцю 60 тыс. тон, а ў 2014–2015 гадах — яшчэ восем заводаў агульнай магутнасцю 80 тыс. тон, паведаміў міністр. Ён патлумачыў, што на тэхнічнае перааснашчэнне льнасеючых сельгасарганізацый і льнозаводаў у 2013–2015 гадах плануецца накіраваць 2 трлн. 853 млрд. рублёў, у тым ліку на мадэрнізацыю льнозаводаў — 1 трлн. 428 млрд. рублёў, а на закупку спецыялізаванай тэхнікі — 1 трлн. 425 млрд. рублёў.

Як паведамілі ў прэс-службе Саўміна, у якасці галоўнага механізму дасягнення рэнтабельнай працы на ўзроўні льнасеючых арганізацый прадугледжваецца павышэнне ўраджайнасці льнотрасты да 36 ц/га з атрыманнем яе сярэдняга нумара 1,5 у 2013 годзе.
Да 2015 года ўраджайнасць ільнотрасты плануецца давесці да 39 ц/га з атрыманнем сярэдняга нумара 1,75.

«Выконвацца пастаўленыя задачы будуць за кошт павелічэння канцэнтрацыі пасеваў на адну льнасеючую арганізацыю да 2015 года да 550 га, выдзялення льнозаводам ільнопрыдатных ворных зямель, жорсткага выканання галіновага рэгламенту вырошчвання льну, уключаючы неабходныя нормы ўнясення ўгнаенняў, выкарыстанне інтэграванай комплекснай абароны раслін, выкананне агратэхнічных тэрмінаў зямель, сяўбы і ўборкі льну», — адзначылі ў Саўміне. Аднак, дадалі ў прэс-службе, неабходна таксама забяспечыць гаспадаркі якаснай спецыялізаванай уборачнай тэхнікай і пабудаваць сучасныя сховішчы для льнотрасты.

На думку прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, комплексны бізнес-план развіцця льняной галіны ў 2013–2015 гадах павінен быць дапрацаваны. Гэта даручана зрабіць на працягу двух тыдняў, звярнуўшы асаблівую ўвагу на пытанні мадэрнізацыі эканомікі галіны ў цэлым і арганізацыю яе структуры. «Неабходна прыняць канчатковае рашэнне па аптымізацыі колькасці льнозаводаў, а таксама глыбіні іх мадэрнізацыі, указаць тэрміны і ўмовы фінансавання гэтых работ», — адзначыў Мясніковіч.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча1

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Непаўналетняя дзяўчына здзейсніла самагубства на ўпісцы ў Брэсцкай вобласці

Дачка прэс-сакратара Пуціна выйшла замуж і змяніла прозвішча12

«Гэта добры знак салідарнасці». Тадэвуш Кандрусевіч падзякаваў за тое, што людзі маліліся за яго здароўе

Літоўскія эліты лічаць галоўным выклікам для краіны пагрозы з боку Беларусі і Расіі5

Новы беларускі анекдот пра памер2

Памежны камітэт расказаў сваю версію закрыцця беларуска-латвійскай мяжы

Расіянін паспрачаўся, што прысядзе 2 тысячы разоў. Заклад ён выйграў, але ў яго сталі ныркі5

Павел Дураў падзякаваў французскім следчым3

Пажар у Ikea ў Вільні ажыццявілі падлеткі з Украіны па замове расійскіх спецслужбаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча1

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць