Да мора — 50 метраў. Як выглядае дом беларускай бізнэс-лэдзі ў Юрмале за 6,35 мільёна еўра ФОТЫ
Агенцтва Delfi са спасылкай на газету Dienas Bizness паведаміла, што беларуская бізнес-лэдзі Марыя Гвардзейцава здзейсніла рэкордную здзелку з нерухомасцю ў Юрмале ў 2018 годзе. Яна купіла зямельны ўчастак з домам за 6,35 мільёна еўра. REALTY.TUT.BY паглядзеў, дзе знаходзіцца гэты асабняк, як ён выглядае і на якой адлегласці ад мора размешчаны.

Марыя Гвардзейцава (1982 года нараджэння) — вядомая ў Беларусі бізнэс-лэдзі, дырэктар камунікацыйнага агенцтва PRCI. Storytellers, сузаснавальнік Асацыяцыі кампаній камунікацыйных кансультантаў (АККК).
У 2018 годзе Гвардзейцава купіла ўчастак плошчай 7075 квадратных метраў вось з такім асабняком у Юрмале за 6,35 мільёна еўра.


Асабняк знаходзіцца на вуліцы 19-я лінія, на першай берагавой лініі, за 40-50 метраў ад мора.

Адзначым, што муж Марыі, Сяргей Гвардзейцаў, займае 29-е месца ў топ-200 самых багатых і ўплывовых беларускіх бізнэсменаў па версіі «Ежедневника». Муж і жонка выхоўваюць чацвярых дзяцей.
Каментары