Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў зачытаў рэп. Прачытаў ён яго пра ахалтэкінскага жарабца па мянушцы Ровач (Шчаслівы). Выступ адбыўся на святочных скачках у гонар Нацыянальнага свята туркменскага каня.
Бердымухамедаў не першы раз выконвае рэп, яму часта акампаніруе ўнук.
А 25 красавіка кіраўнік Туркменістана Бердымухамедаў з'явіўся на публіцы ў новым вобразе: перад урадам у акулярах для зроку, піша туркменская служба Радыё Свабода.
Як толькі дзяржаўнае тэлебачанне паказала прэзідэнта ў акулярах, усе медыявыданні краіны сталі публікаваць яго фотаздымкі выключна ў акулярах.
Услед за гэтым дзяржаўныя СМІ пачалі публікаваць яго выявы толькі ў акулярах. 26 красавіка дзяржаўныя газеты «Туркменістан» і «Нейтральны Туркменістан» выйшлі з друку з фота прэзідэнта ў акулярах з залатой аправай.
Кіраўнік дзяржавы рэгулярна з'яўляецца на публіцы, змяняючы прычоску, колер валасоў, у разнастайнай вопратцы, а таксама ў разнастайнай абстаноўцы, але ў акулярах для зроку яшчэ не з'яўляўся.
З вопыту мінулых гадоў, кожны раз, калі кіраўнік дзяржавы мяняе імідж, па ўсёй краіне ва ўсіх дзяржаўных установах, дзіцячых садках, школах, вышэйшых навучальных установах, і ва ўсіх іншых арганізацыях незалежна ад формы ўласнасці змяняюць і партрэты прэзідэнта. Замена прэзідэнцкіх партрэтаў ажыццяўляецца за кошт супрацоўнікаў.
Прэзідэнт Бердымухамедаў даволі часта з'яўляецца на публіцы ў розных вобразах, то ён у спартыўнай форме, то ў вайсковай, то ён ходзіць у паўсядзённым адзенні, але часцей за ўсё ў афіцыйнай форме адзення. Але, у той жа час, іншыя дзяржаўныя чыноўнікі павінны апранацца ў аднолькавую уніформу, якая складаецца з чорнага касцюма, гальштука і белай кашулі.
Калі прэзідэнта паказваюць па тэлевізары падчас заняткаў спортам, ён звычайна апрануты ў белую спартовую форму з рознымі ўзорамі і знакамі на грудзях.
Каментары