Грамадства

Беларускі праграміст з Google ахвяруе Украіне месячны заробак — $20 тысяч: «Я раней не верыў, што Расія ненавідзіць усё нерасійскае»

Мікіта Белаглазаў — беларус, які з 2015 года жыве ў Каліфорніі, працуючы на кампанію Google. Узрушаны захопніцкай вайной Расіі супраць Украіны, ён вырашыў адразу ж ахвяраваць свой месячны заробак на патрэбы суседняй краіны. Мікіта тлумачыць «Нашай Ніве», чаму ён гэта робіць. 

«Сам я нарадзіўся і вырас у Мінску. Хадзіў у Ліцэй БДУ, а потым на ФПМІ БДУ. Ахвяраваць вырашыў па шэрагу прычын. 

Па-першае, каб хоць як небудзь дапамагчы Украіне ў гэтай бессэнсоўнай вайне.

Нам, беларусам, нягледзячы на тое, што нас ніхто не пытаў пра вайну, будзе трэба аднаўляць адносіны з украінцамі. І гэта мой такі асабісты ўклад у гэтую справу», — кажа ён. 

«Я персанальна раней не верыў, што Расія агрэсар і ненавідзіць усё нерасійскае. Калі ў нас у 2020 казалі, што Пуцін увядзе войскі ў выпадку ўзброенага супраціву — я быў скептычны.

Але цяпер разумею, што калі на Украіну напалі проста так, фактычна, за тое, што яны ўкраінцы і хочуць жыць у сваёй краіне, то для мяне тут ужо няма ілюзій, чаго Расія хоча ад Беларусі. Нам будзе цяжка адстаяць сваю краіну і культуру, калі Украіна прайграе», — тлумачыць ён.

«Сітуацыя ва Украіне выклікае ў мяне эмоцыі прыкладна як наш жнівень 2020-га, але сітуацыя, канечне, куды горшая, хоць яна і «там», а не ў Беларусі.

Але ж мы вучылыся быць не хатаскрайнікамі у 2020-м… Таму робім магчымыя ўчынкі для падтрымкі з замежжа: падтрымліваць фінансава, дабівацца ад краіны, дзе мы жывём, большай падтрымкі Украіны, хадзіць на лакальныя мітынгі.

І, канечне, спадзяюся, што мой прыклад натхніць яшчэ каго-небудзь ахвяраваць. Калі вакол цябе людзі публічна нешта робяць, то і самому лягчэй пачаць гэта рабіць. У маім канкрэтным выпадку гэта будзе троху менш за 20 тысяч долараў», — кажа Мікіта. 

«Летась я перайшоў на беларускую мову ў перапісцы. А сёлета планую пачаць размаўляць, і цяпер, натуральна, пераход адбываецца хутчэй, чым планавалася», — рэзюмуе праграміст. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Новы беларускі анекдот пра памер1

Памежны камітэт расказаў сваю версію закрыцця беларуска-латвійскай мяжы

Расіянін паспрачаўся, што прысядзе 2 тысячы разоў. Заклад ён выйграў, але ў яго сталі ныркі4

Павел Дураў падзякаваў французскім следчым3

Пажар у Ikea ў Вільні ажыццявілі падлеткі з Украіны па замове расійскіх спецслужбаў6

Прэзідэнт ЗША папулярны як ніколі35

У Беларусі зафіксаваны першы выпадак смерці дзіцяці ад вэйпу2

Ягор Крыд сцвярджае, што яму не дазваляюць выступіць у Мінску8

У Еўрапарламенце запатрабавалі ад ЗША вярнуць Францыі статую Свабоды5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць