Свет

Блінкен збіраецца пагаварыць з Лаўровым — упершыню з пачатку вайны

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен у сераду заявіў, што мае намер найбліжэйшым часам пагаварыць з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым. Гэта адбудзецца ўпершыню з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Пра гэта паведамляе CNN.

Па словах Блінкена, ён плануе абмеркаваць з Лаўровым «важную прапанову», зробленую амерыканскім бокам некалькі тыдняў таму. Яна тычыцца вызвалення двух незаконна затрыманых у Расіі грамадзян ЗША — Пола Уілана і баскетбалісткі Брытні Грэйнер.

Уілана з 2018 года трымаюць у расійскім СІЗА паводле абвінавачвання ў шпіянажы, а Грэйнер затрымалі ў лютым гэтага года за нібыта незаконны ўвоз наркотыкаў: гаворка ідзе пра канабіоідны алей, які спартоўка набыла ў ЗША па рэцэпту.

Дзяржсакратар не ўдакладніў, пра што пойдзе гаворка, але, паводле звестак крыніц CNN, прэзідэнт Джо Байдэн падтрымаў ідэю абмяняць Уілана і Грэйнер на асуджанага ў ЗША расійскага гандляра зброяй Віктара Бута.

Акрамя таго, Блінкен хоча абмеркаваць з Лаўровым нядаўна падпісанае пагадненне аб разблакаванні экспарту ўкраінскага збожжа Чорным морам. Пры гэтым кіраўнік амерыканскай дыпламатыі падкрэсліў, што «абмеркавання Украіны без Украіны» з Лаўровым не будзе.

Апошні раз дзяржаўны сакратар ЗША і міністр замежных спраў Расіі вялі тэлефонныя перамовы 12 лютага, за два тыдні да поўнамаштабнага расійскага наступлення на Украіну. У Дзярждэпе тады паведамілі, што Блінкен выказаў Лаўрову асцярогі ЗША з нагоды таго, што Расія можа пачаць новую ўзброеную агрэсію супраць Украіны ў найбліжэйшыя дні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў2

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары дамоў па вуліцы Сямёнава ў Мінску часова адстаялі сваё жыллё2

Беларусы напісалі ў Канстытуцыйны суд больш за 113 скаргаў. Міклашэвіч: Прыдатныя толькі 5% з іх

Праблемы з візамі на канцэрт Каржа ў Варшаве — беларусы атрымліваюць адмовы па незразумелых прычынах14

Трамп патлумачыў кіраўніку НАТА, чаму ЗША патрэбная Грэнландыя10

Беларуска наракае, што сем гадоў не можа знайсці пастаянную працу. А ў эміграцыі стала яшчэ складаней34

«Няскоранае пакаленне». Выйшла кніга аб рэпрэсаваных студэнтах4

Чыноўніца Гомельскага аблвыканкама ў размове з блогерам прызналася ў палітычных чыстках2

«А мяне за што?» І купцы са Смаленска, якія нахабна збіваюць кошт дзедавай хаты — страшная кніга пра наступствы5

«Культура і мастацтва» правяла на пенсію галоўную рэдактарку. Ні слова па-беларуску17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў2

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць